Беларуская Біблія
|
| 1 |
| Псальма Давідава. Навошта бунтуюць народы, і намышляюць плямёны марнае? |
| 2 |
| Паўстаюць зямныя цары, і ўмаўляюцца разам князі супраць Госпада і супраць Памазанца Ягонага: |
| 3 |
| "Парвёмце ж іхнія кайданы і скінем зь сябе іхнія аковы". |
| 4 |
| Той, Хто ў нябёсах жыве, пасьмяецца, Гасподзь паганьбіць іх. |
| 5 |
| Тады Ён у гневе Сваім скажа ім, і лютасьцю Сваёй іх настрашыць; |
| 6 |
| "Я памазаў Цара Майго над Сіёнам, сьвятою гарою Маёю. |
| 7 |
| Я абвяшчу пастанову: Гасподзь сказаў Мне: "Ты Сын Мой; Я сёньня Цябе спарадзіў; |
| 8 |
| прасі ў Мяне, і дам народы ў спадчыну Табе, і ўладаньні Твае — аж па край зямлі! |
| 9 |
| Ты паб'еш іх жалезным жазлом, патаўчэш іх, як посуд ганчарны". |
| 10 |
| Дык вось — урымсьціцеся, цары; навучэцеся, судзьдзі зямныя, |
| 11 |
| служэце Госпаду богабаязна, і радуйцеся з трымценьнем. |
| 12 |
| Ушануйце Сына, каб Ён не загневаўся, і каб не загінуць вам у дарозе вашай, бо гнеў Ягоны загарыцца неўзабаве. Шчасныя ўсе, хто на Яго спадзяецца. |
| Захаваць нататкі |
https://beblia.bible:81/BibleAudio/belarusian/psalms/002.mp3
150
2