Беларуская Біблія
|
| 1 |
| І Майсею сказаў Ён: узыдзі да Госпада ты і Аарон, Надаў і Авіуд і семдзесят старэйшынаў Ізраілевых, і пакланецеся здалёк; |
| 2 |
| Майсей адзін няхай наблізіцца да Госпада, а яны няхай не набліжаюцца, і народ хай не падымаецца зь ім. |
| 3 |
| І прыйшоў Майсей і пераказаў людзям усе словы Гасподнія і ўсе законы. І адказаў увесь люд у адзін голас і сказалі: усё, што сказаў Гасподзь, зробім. |
| 4 |
| І напісаў Майсей усе словы Гасподнія, і ўстаўшы з самае раніцы, паставіў пад гарою ахвярнік і дванаццаць камянёў, паводле ліку дванаццаці плямёнаў Ізраілевых; |
| 5 |
| і паслаў хлопцаў з сыноў Ізраілевых, і прынесьлі яны цэласпаленьні і закалолі цялят у мірную ахвяру Госпаду. |
| 6 |
| Майсей, узяўшы палавіну крыві, уліў у чары, а другою палавінаю акрапіў ахвярнік; |
| 7 |
| і ўзяў кнігу запавету і прачытаў уголас люду, і сказалі яны: усё, што сказаў Гасподзь, зробім і будзем паслухмяныя. |
| 8 |
| І ўзяў Майсей крыві і акрапіў народ, кажучы: вось кроў запавету, які Гасподзь склаў з вамі пра ўсе словы гэтыя. |
| 9 |
| Потым узышоў Майсей і Аарон, Надаў і Авіуд і семдзесят старэйшынаў Ізраілевых, |
| 10 |
| і бачылі Бога Ізраілевага; і пад нагамі ў Яго нешта падобнае на твор з чыстага сапфіру і, як самое неба, яснае. |
| 11 |
| І Ён не прасьцёр рукі Сваёй на выбраных з сыноў Ізраілевых: яны бачылі Бога, і елі і пілі. |
| 12 |
| І сказаў Гасподзь Майсею: узыдзі да Мяне на гару і будзь там; і дам табе скрыжалі каменныя, і закон і запаведзі, якія Я напісаў, каб навучыцца іх. |
| 13 |
| І ўстаў Майсей зь Ісусам, службітом сваім, і пайшоў Майсей на гару Божую, |
| 14 |
| а старэйшынам сказаў: заставайцеся тут, пакуль мы ня вернемся да вас; вось Аарон і Ор з вамі; хто будзе мець клопат які, хай прыходзіць да іх. |
| 15 |
| І ўзышоў Майсей на гару, і пакрыла воблака гару, |
| 16 |
| і слава Гасподняя асяніла гару Сінай; і пакрывала яе воблака шэсьць дзён, а ў сёмы дзень Гасподзь усклікнуў Майсею зь сярэдзіны ввоблака. |
| 17 |
| А выгляд славы Гасподняй наверсе гары быў перад вачыма сыноў Ізраілевых, як агонь паглынальны. |
| 18 |
| І ўвайшоў Майсей у сярэдзіну воблака і ўзышоў на гару; і быў Майсей на гары сорак дзён і сорак ночаў. |
|
| Захаваць Нататкі |
https://beblia.bible:81/BibleAudio/belarusian/exodus/024.mp3
40
24