Беларуская Біблія
|
| 1 |
| Вось, што павінен ты ўчыніць зь імі, каб прысьвяціць іх у сьвятары Мне; вазьмі адно цяля з валоў, і два бараны без пахібы, |
| 2 |
| і хлябоў прэсных, і праснакоў, зьмешаных з алеем, і ляпёшак прэсных, памазаных алеем: з мукі пшанічнай сьпячы іх; |
| 3 |
| і пакладзі іх у адзін кош, і прынясі іх у кашы, і разам цяля і двух бараноў. |
| 4 |
| А Аарона і сыноў ягоных прывядзі да ўваходу ў скінію сходу і абмый іх вадою. |
| 5 |
| І вазьмі вопратку, і апрані Аарона ў хітон і ў верхнюю рызу, у эфод і ў нагруднік, і аперажы яго па эфодзе; |
| 6 |
| і надзень яму на галаву кідар і ўмацуй дыядэму сьвятыні на кідары; |
| 7 |
| і вазьмі алей памазаньня, і вылі яму на галаву, і памаж яго. |
| 8 |
| І прывядзі таксама сыноў ягоных і апрані іх у хітоны; |
| 9 |
| і аперажы іх поясам, Аарона і сыноў ягоных, і накладзі на іх павязкі, і будзе ім належаць сьвятарства паводле статута навекі; і напоўні рукі Аарона і сыноў ягоных. |
| 10 |
| І прывядзі цяля да скініі сходу, і пакладуць Аарон і сыны ягоныя рукі свае на галаву цяляці; |
| 11 |
| і закалі цяля перад абліччам Гасподнім каля ўваходу ў скінію сходу; |
| 12 |
| вазьмі крыві цяляці і накладзі пальцам тваім на рогі ахвярніка, а ўсю кроў вылі пад ахвярнік; |
| 13 |
| вазьмі ўвесь лой, які пакрывае вантробы, і сальнік зь печані і абедзьве ныркі, і спалі на ахвярніку; |
| 14 |
| а мяса цяляці і скуру яго і бруд яго спалі на агні па-за табарам: гэта ахвяра за грэх. |
| 15 |
| І вазьмі аднаго барана, і пакладуць Аарон і сыны ягоныя рукі свае на галаву барана; |
| 16 |
| і закалі барана, і вазьмі крыві ягонай, і пакрапі на ахвярнік з усіх бакоў; |
| 17 |
| разатні барана на часткі, вымый вантробы ягоныя і галені ягоныя, і пакладзі на расьсечаныя часткі яго і на галаву яго; |
| 18 |
| і спалі ўсяго барана на ахвярніку: гэта цэласпаленьне Госпаду, духмянасьць прыемная, ахвяра Госпаду. |
| 19 |
| Вазьмі і другога барана, і хай пакладуць Аарон і сыны ягоныя рукі свае на галаву барана; |
| 20 |
| і закалі барана, і вазьмі крыві ягонай, і пакладзі на край вуха Ааронавага і на край правага вуха сыноў ягоных, і на вялікі палец правай нагі іхняй; і пакрапі крывёю ахвярнік з усіх бакоў; |
| 21 |
| і вазьмі крыві, якая на ахвярніку, і алею памазаньня, і пакрапі на Аарона і на вопратку ягоную, і на сыноў ягоных і на вопратку сыноў ягоных зь ім, — і будуць асьвечаныя, ён і вопратка ягоная, і сыны ягоныя і вопратка іхняя зь ім. |
| 22 |
| І вазьмі з барана лой і курдзюк, і здор, які пакрывае вантробы, і сальнік зь печані, і абедзьве ныркі і лой, які на іх, правую лапатку, |
| 23 |
| і адзін круглы хлеб, адну ляпёшку на алеі і адзін праснак з каша, які перад Госпадам, |
| 24 |
| і пакладзі ўсё на руку Аарону і на рукі сынам ягоным, і прынясі гэта, патрасаючы перад абліччам Гасподнім; |
| 25 |
| і вазьмі гэта з рук іхніх і спалі на ахвярніку з цэласпаленьнем, дзеля духмянасьці перад Госпадам; гэта ахвяра Госпаду. |
| 26 |
| І вазьмі грудзіну барана ўручэньня, які для Аарона, і прынясі іх, патрасаючы перад абліччам Гасподнім,— і гэта будзе твая доля; |
| 27 |
| і асьвяці грудзіну прынашэньня, якою патрасаў, і лапатку паднашэньня, які падносіў, з барана ўручэньня, які для Аарона і для сыноў ягоных,— |
| 28 |
| і будзе гэта Аарону і сынам ягоным у надзел вечны ад сыноў Ізраілевых, бо гэта — паднашэньне; паднашэньне павінна быць ад сыноў Ізраілевых пры мірных ахвярах, паднашэньне іх Госпаду. |
| 29 |
| А сьвяшчэнная вопратка, якая для Аарона, пяройдзе пасьля яго да сыноў ягоных, каб у ёй памазваць іх і ўручаць ім сьвятарства; |
| 30 |
| сем дзён павінен апранацца ў іх сьвятар з сыноў ягоных, які заступае яго месца, які будзе ўваходзіць у скінію сходу дзеля служэньня ў сьвятыні. |
| 31 |
| А барана ўручэньня вазьмі і згатуй мяса ягонае на месцы сьвятым; |
| 32 |
| і хай зьядуць Аарон і сыны ягоныя мяса барана гэтага з каша, каля дзьвярэй скініі сходу, |
| 33 |
| бо праз гэта зьдзяйсьняецца ачышчэньне дзеля ўручэньня ім сьвятарства і дзеля прысьвячэньня іх; староньні не павінен есьці гэтага, бо гэта сьвятыня; |
| 34 |
| калі застанецца зь мяса ўручэньня ізад хлеба да раніцы, дык спалі рэшту на агні: ня трэба есьці яго, бо гэта сьвятыня. |
| 35 |
| І зрабі з Ааронам і з сынамі ягонымі ва ўсім так, як Я загадаў табе; сем дзён напаўняй рукі іхнія. |
| 36 |
| І цяля за грэх прынось кожны дзень дзеля ачышчэньня, і ахвяру за грэх учыняй на ахвярніку дзеля ачышчэньня яго, і памаж яго дзеля ачышчэньня яго; |
| 37 |
| сем дзён ачышчай ахвярнік, і асьвяці яго, і будзе ахвярнік сьвятыня вялікая: усё, што дакранаецца да ахвярніка, асьвеціцца. |
| 38 |
| Вось, што будзеш ты прыносіць на ахвярніку: двух ягнят аднагодкаў кожны дзень пастаянна: |
| 39 |
| адно ягня прынось раніцай, а другое ягня прынось увечары, |
| 40 |
| і дзясятую частку эфы пшанічнай мукі, зьмешанай з чвэрцю гіна чаўленага алею, а дзеля выліваньня чвэрць гіна віна, на адно ягня; |
| 41 |
| другое ягня прынось увечары: з мучным дарам, падобным на ранішні, і з такім самым выліваньнем прынось яго дзеля духмянасьці прыемнай, у ахвяру Госпаду. |
| 42 |
| Гэта цэласпаленьне заўсёднае ў роды вашыя перад дзьвярамі скініі сходу перад Госпадам, дзе буду адкрывацца вам, каб гаварыць з табою; |
| 43 |
| там буду адкрывацца сынам Ізраілевым, і асьвеціцца месца гэтае славаю Маёю. |
| 44 |
| І асьвячу скінію сходу і ахавярнік; і Аарона і сыноў ягоных асьвячу, каб яны сьвятарылі Мне; |
| 45 |
| і жыцьму сярод сыноў Ізраілевых і буду ім Богам, |
| 46 |
| і ўведаюць, што Я Гасподзь, Бог іхні, Які вывеў іх зь зямлі Егіпецкай, каб Мне жыць сярод іх. Я Гасподзь Бог іхні. |
|
| Захаваць Нататкі |
https://beblia.bible:81/BibleAudio/belarusian/exodus/029.mp3
40
29