|
| 1 |
|
| І наказаў Гасподзь Майсею сказаць: |
|
| 2 |
|
| у першы месяц, у першы дзень месяца пастаў скінію сходу, |
|
| 3 |
|
| і пастаў у ёй каўчэг адкрыцьця, і захіні каўчэг заслонаю; |
|
| 4 |
|
| і ўнясі стол і пастаў на ім усе рэчы яго, і ўнясі сьвяцільню і пастаў на ёй лампады яе; |
|
| 5 |
|
| і пастаў залаты ахвярнік, каб дыміць перад каўчэгам адкрыцьця, і павесь заслону на ўваходзе ў скінію; |
|
| 6 |
|
| і пастаў ахвярнік цэласпаленьня перад уваходам у скінію сходу; |
|
| 7 |
|
| і пастаў умывальнік паміж скініяй сходу і ахвярнікам і налі ў яго вады; |
|
| 8 |
|
| і пастаў двор вакол і павесь заслону ў браме двара. |
|
| 9 |
|
| І вазьмі алею памазаньня, і памаж скінію і ўсё, што ў ёй, і асьвяці яе і ўсе прылады яе, і будзе сьвята; |
|
| 10 |
|
| памаж ахвярнік цэласпаленьня і ўсе прылады яго і асьвяці ахвярнік, і будзе ахвярнік сьвятыня вялікая; |
|
| 11 |
|
| і памаж умывальнік і падножжа яго і асьвяці яго. |
|
| 12 |
|
| І прывядзі Аарона і сыноў ягоных да ўваходу ў скінію сходу і абмый іх вадою; |
|
| 13 |
|
| і апрані Аарона ў сьвяшчэннае адзеньне, і памаж яго, і асьвяці яго, каб ён быў сьвятаром Мне. |
|
| 14 |
|
| І сыноў ягоных прывядзі, і апрані іх у хітоны, |
|
| 15 |
|
| і памаж іх, як памазаў ты бацьку іхняга, каб яны былі сьвятарамі Мне, і памазаньне іх прысьвеціць іх у вечнае сьвятарства ў роды іхнія. |
|
| 16 |
|
| І зрабіў Майсей усё: як загадаў яму Гасподзь, так і зрабіў. |
|
| 17 |
|
| У першы месяц другога года, у першы дзень месяца пастаўлена скінія. |
|
| 18 |
|
| І паставіў Майсей скінію, паклаў падножжы яе, паставіў брусы яе, паклаў жэрдкі і паставіў слупы яе, |
|
| 19 |
|
| напяў покрыва над скініяю і паклаў века паверсе гэтага покрыва, як загадаў Гасподзь Майсею. |
|
| 20 |
|
| І ўзяў і паклаў адкрыцьцё ў каўчэг, і ўклаў жэрдкі ў колцы каўчэга, і паклаў века на каўчэг зьверху; |
|
| 21 |
|
| і ўнёс каўчэг у скінію, і павесіў заслону, і засланіў каўчэг адкрыцьця, як загадаў Гасподзь Майсею. |
|
| 22 |
|
| І паставіў стол у скініі сходу на паўночным баку скініі, паза заслонаю, |
|
| 23 |
|
| і расклаў на ім рад хлябоў перад Госпадам, як загадаў Гасподзь Майсею. |
|
| 24 |
|
| І паставіў сьвяцільню ў скініі сходу насупраць стала, на паўднёвым баку скініі, |
|
| 25 |
|
| і паставіў лампаду перад Госпадам, як загадаў Гасподзь Майсею. |
|
| 26 |
|
| І паставіў залаты ахвярнік у скініі сходу перад заслонаю |
|
| 27 |
|
| і задыміў на ім пахучае дымленьне, як загадаў Гасподзь Майсею. |
|
| 28 |
|
| І павесіў заслону пры ўваходзе ў скінію; |
|
| 29 |
|
| і ахвярнік цэласпаленьня паставіў каля ўваходу ў скінію сходу і прынёс на ім цэласпаленьні і ахвяру хлебную, як загадаў Гасподзь Майсею. |
|
| 30 |
|
| І паставіў умывальнік паміж скініяй сходу і ахвярнікам і наліў у яго вады для абмываньня, |
|
| 31 |
|
| і абмывалі зь яго Майсей і Аарон і сыны ягоныя рукі свае і ногі свае; |
|
| 32 |
|
| калі яны ўваходзілі ў скінію і падыходзілі да ахавярніка, тады і абмывалі, як загадаў Гасподзь Майсею. |
|
| 33 |
|
| І паставіў двор вакол скініі і ахвярніка і павесіў заслону ў браме двара. І так закончыў Майсей дзею. |
|
| 34 |
|
| І ўкрыла воблака скінію сходу, і слава Гасподняя напоўніла скінію. |
|
| 35 |
|
| І не мог Майсей увайсьці ў скінію сходу, бо засланяла яго воблака, і слава Гасподняя напаўняла скінію. |
|
| 36 |
|
| Калі падымалася воблака ад скініі, тады выпраўляліся ў дарогу сыны Ізраілевыя падчас усяго падарожжа свайго; |
|
| 37 |
|
| калі ж не падымалася воблака, дык і яны не выпараўляліся ў дарогу, пакуль яно не падымалася; |
|
| 38 |
|
| бо воблака Гасподняе стаяла над скініяй удзень, і агонь быў уначы ў ёй перад вачыма ўсяго дома Ізраілевага падчас усяго падарожжа іхняга. |
|
|
|
|