Беларуская Біблія
|
| 1 |
| Якая прыгожая ты, каханая, прыгожая ты! Вочы твае — галубіцы пад кудзеркамі тваімі; твае валасы — нібы козак чародка, што зьбягае з гор Галаадскіх, |
| 2 |
| твае зубы — як стрыжаныя авечкі, што з купальні выходзяць, кожная зь іх прывяла двайнятак, і няма сярод іх бясплоднай; |
| 3 |
| як чырвоная стужка — губы твае, і любасныя твае вусны; як палавінкі граната — шчочкі твае пад кудзеркамі тваімі; |
| 4 |
| як Давідава вежа — шыя твая, узьнесеная ўгору, тысячай шчытоў увешаная, — а ўсе шчыты — дужых. |
| 5 |
| Грудзі твае — як двайняткі юнае сарны, пасуцца яны між лілеямі. |
| 6 |
| Пакуль не астыў яшчэ дзень, не паслаліся цені, я ўзыду на пагорак міравы, на гару фіміямную. |
| 7 |
| Уся ты прыгожая, любасьць мая, і няма на табе заганы! |
| 8 |
| Са мною зь Лівана, нявеста, са мною зь Лівана прыйдзі! Зірні зь вяршыні Аманы, зь вяршыні Сэніра, з Хэрмона, ад ільвіных пячораў і з барсавых гор! |
| 9 |
| Паланіла ты сэрца маё, сястрыца, нявеста, паланіла ж ты сэрца маё адным паглядам вачэй, пацеркамі аднымі на шыйцы тваёй. |
| 10 |
| Якія пяшчотныя ласкі твае, сястрыца, нявеста, о, як намнога ласкі твае лепшыя за віно, і водар мазяў тваіх лепшы за ўсе бальзамы! |
| 11 |
| Сотавы мёд цякучы — губы твае, нявеста, мёд, малако пад тваім языком, і водар адзежы тваёй, як духмянасьць Лівана. |
| 12 |
| Зачынены сад, сястрыца, нявеста, зачынены сад, запячатаная крыніца: |
| 13 |
| зарасьнікі твае — гранатавы гай з сакавітымі пладамі, кіперы з нардамі, |
| 14 |
| нард і шафран, аер і карынка, расьліны духмяныя, міра, альяс і найлепшы бальсан; |
| 15 |
| калодзеж садоў — крыніца з жывою вадою, і крыніцы зь Лівана! |
| 16 |
| Паўстань, паўстань, вецер сіберны, прыйдзі вецер з поўдня, падзьмі, вецер, на сад мой, хай разьліецца водар яго! — Хай увойдзе мой любасны ў сад свой, хай скаштуе пладоў сакавітых. |
|
| Захаваць Нататкі |
https://beblia.bible:81/BibleAudio/belarusian/songofsolomon/004.mp3
8
4