Беларуская Біблія
|
| 1 |
| Разьвесяліцца пустыня і сухая зямля, і зарадуецца краіна ненаселеная і расквітнее як нарцыс; |
| 2 |
| цудоўна будзе цьвісьці і радавацца, будзе ўрачысьціцца і сьвяткаваць; слава Лівана дасца ёй, хараство Карміла і Сарона; яны ўбачаць славу Госпада, веліч Бога нашага. |
| 3 |
| Умацуйце аслабелыя рукі, і ўцьвердзіце калені дрыготкія; |
| 4 |
| скажэце нясьмелым душою: будзьце цьвёрдыя, ня бойцеся; вось Бог ваш, прыйдзе помста, адплата Божая; Ён прыйдзе і збавіць вас. |
| 5 |
| Тады адамкнуцца вочы сьляпых, і вушы глухіх расчыняцца. |
| 6 |
| Тады кульгавы падхопіцца, як алень, і язык нямка засьпявае; бо праб’юцца воды ў пустыні і ў стэпе патокі. |
| 7 |
| І ператворыцца прывід водаў у возера, і спрагненая зямля — у крыніцы водаў; у жытлішчы шакалаў, дзе яны спачываюць, будзе месца пад трысьнёг і чарот. |
| 8 |
| І будзе там вялікая дарога, і шлях па ёй назавецца шляхам сьвятым; нячысты ня будзе хадзіць па ім; але ён будзе ім адным. Хто пойдзе гэтым шляхам, нават і нявопытныя, не заблудзяцца. |
| 9 |
| Ільва там ня будзе, і драпежны зьвер ня ўзыдзе на яго; яго ня знойдзецца там, а хадзіцьмуць адкупленыя. |
| 10 |
| І вернуцца збаўленыя Госпадам, прыйдуць на Сіён з радасным гоманам; і радасьць вечная будзе над галавою ў іх; яны знойдуць радасьць і весялосьць, а смутак і зітханьне адыдуць. |
| Захаваць нататкі |
https://beblia.bible:81/BibleAudio/belarusian/isaiah/035.mp3
66
35