Беларуская Біблія
|
| 1 |
| І сказаў мне Гасподзь: "ідзі яшчэ і пакахай жанчыну, каханую мужам, але пералюбніцу, падобна таму, як любіць Гасподзь сыноў Ізраілевых, а яны паварочваюцца да іншых багоў і любяць вінаградныя ляпёшкі іхнія". |
| 2 |
| І набыў я яе сабе за пятнаццаць срэбранікаў і за хомер ячменю |
| 3 |
| і сказаў ёй: "шмат дзён заставайся ў мяне; не блудадзейнічай і ня будзь зь іншым; і я таксама буду для цябе. |
| 4 |
| Бо доўгі час сыны Ізраілевыя будуць заставацца без цара і бяз князя і без ахвяры, без ахвярніка, бяз эфода і тэрафіма. |
| 5 |
| Пасьля гэтага навернуцца сыны Ізраілевыя і знойдуць Госпада Бога свайго і Давіда, цара свайго, і будуць богабаязныя перад Госпадам і даброцьцю Ягонай у апошнія дні". |
| Захаваць Нататкі |
https://beblia.bible:81/BibleAudio/belarusian/hosea/003.mp3
14
3