Беларуская Біблія
|
| 1 |
| І было слова Гасподняе Ёну другі раз: |
| 2 |
| "устань, ідзі ў Нінэвію — горад вялікі і прапаведуй у ёй, што Я загадаў табе". |
| 3 |
| І ўстаў Ёна і пайшоў у Нінэвію па слове Гасподнім; а Нінэвія была горад вялікі ў Бога, на тры дні хады. |
| 4 |
| І пачаў Ёна хадзіць па горадзе, колькі можна прайсьці за адзін дзень, і прапаведаваў, кажучы: "яшчэ сорак дзён, — і Нінэвія будзе разбурана!" |
| 5 |
| І паверылі Нінэвіцяне Богу: і абвясьцілі пост і апрануліся ў вярэты, ад вялікага зь іх да малога. |
| 6 |
| Гэтае слова дайшло да цара Нінэвіі, — і ён устаў з трона свайго і зьняў зь сябе царскае адзеньне сваё, і апрануўся ў вярэту і сеў на попеле, |
| 7 |
| і загадаў абвясьціць і сказаць у Нінэвіі ад імя цара і вяльможаў ягоных, "каб ні людзі, ні быдла, ні валы, ні авечкі нічога ня елі, ні хадзілі на пашу, і вады ня пілі, |
| 8 |
| і каб пакрытыя былі вярэтай людзі і быдла і моцна галасілі да Бога, і каб кожны адвярнуўся ад ліхога шляху свайго ад гвалту рук сваіх. |
| 9 |
| Хто ведае, можа, яшчэ Бог умілажаліцца і ўхіліць ад нас полымны гнеў Свой, і мы не загінем". |
| 10 |
| І ўбачыў Бог дзеі іхнія, што яны зьвярнулі ад ліхога шляху свайго, і пашкадаваў Бог за бедства, пра якое сказаў, што навядзе на іх, і не навёў. |
|
| Захаваць Нататкі |
https://beblia.bible:81/BibleAudio/belarusian/jonah/003.mp3
4
3