Беларуская Біблія
|
| 1 |
| Вось табары сыноў Ізраілевых, якія выйшлі зь зямлі Егіпецкай рушэньнямі сваімі, пад начальствам Майсея і Аарона, |
| 2 |
| Майсей, па загадзе Гасподнім, апісаў падарожжа іхняе па табарах іхніх, і вось табары падарожжа іхняга: |
| 3 |
| з Раамсэса выправіліся яны ў першы месяц, у пятнаццаты дзень першага месяца; на другі дзень Пасхі выйшлі сыны Ізраілевыя пад рукою высокаю на вачах усяго Егіпта; |
| 4 |
| між тым Егіпцяне хавалі сваіх першынцаў, якіх пабіў у іх Гасподзь, і над багамі іхнімі Гасподзь учыніў суд. |
| 5 |
| Так выправіліся сыны Ізраілевыя з Раамсэса і разьмясьціліся табарам у Сакхоце. |
| 6 |
| І выправіліся з Сакхота і разьмясьціліся табарам у Этаме, што на краі пустыні. |
| 7 |
| І выправіліся з Этама, і павярнулі да Пі-Гахірота, што перад Ваал-Цэфонам, і разьмясьціліся табарам перад Мігдолам. |
| 8 |
| Выправіліся ад Гахірота, прайшлі сярод мора ў пустыню, і ішлі тры дні пустыняю Этам, і разьмясьціліся табарам у Мэры. |
| 9 |
| І выправіліся з Мэры і прыйшлі ў Элім; а ў Эліме дванаццаць крыніц вады і семдзесят фінікавых дрэў, і разьмясьціліся там табарам. |
| 10 |
| І выправіліся з Эліма і разьмясьціліся табарам каля Чэрмнага мора. |
| 11 |
| І выправіліся ад Чэрмнага мора і разьмясьціліся табарам у пустыні Сін. |
| 12 |
| І выправіліся з пустыні Сін і разьмясьціліся табарам у Дофцы. |
| 13 |
| І выправіліся з Дофкі і разьмясьціліся табарам у Алушы. |
| 14 |
| І выправіліся з Алуша і разьмясьціліся табарам у Рэфідыме, і ня было там вады, каб піць народу. |
| 15 |
| І выправіліся з Рэфідыма і разьмясьціліся табарам у пустыні Сінайскай. |
| 16 |
| І выправіліся з пустыні Сінайскай і разьмясьціліся табарам у Кіброт-Гатааве. |
| 17 |
| І выправіліся зь Кіброт-Гатаавы і разьмясьціліся табарам у Асіроце. |
| 18 |
| І выправіліся з Асірота і разьмясьціліся табарам у Рытме. |
| 19 |
| І выправіліся з Рытмы і разьмясьціліся табарам у Рымнон-Фарэце. |
| 20 |
| І выправіліся з Рымнон-Фарэца і разьмясьціліся табарам у Ліўне. |
| 21 |
| І выправіліся зь Ліўны і разьмясьціліся табарам у Рысе. |
| 22 |
| І выправіліся з Рысы і разьмясьціліся табарам у Кегелаце. |
| 23 |
| І выправіліся зь Кегелаты і разьмясьціліся табарам на гары Шафэр. |
| 24 |
| І выправіліся ад гары Шафэр і разьмясьціліся табарам у Харадзе. |
| 25 |
| І выправіліся з Харады і разьмясьціліся табарам у Макелоце. |
| 26 |
| І выправіліся з Макелота і разьмясьціліся табарам у Тахаце. |
| 27 |
| І выправіліся з Тахата і разьмясьціліся табарам у Тараху. |
| 28 |
| І выправіліся з Тараха і разьмясьціліся табарам у Мітцы. |
| 29 |
| І выправіліся з Міткі і разьмясьціліся табарам у Хашмоне. |
| 30 |
| І выправіліся з Хашмоны і разьмясьціліся табарам у Масэроце. |
| 31 |
| І выправіліся з Масэрота і разьмясьціліся табарам у Бэнэ-Яакане. |
| 32 |
| І выправіліся з Бэнэ-Яакана і разьмясьціліся табарам у Хор-Агідгадзе. |
| 33 |
| І выправіліся з Хор-Агідгада і разьмясьціліся табарам у Ётваце. |
| 34 |
| І выправіліся ад Ётваты і разьмясьціліся табарам у Аўроне. |
| 35 |
| І выправіліся з Аўрона і разьмясьціліся табарам у Эц'ён-Гавэры. |
| 36 |
| І выправіліся з Эц'ён-Гавэра і разьмясьціліся табарам у пустыні Сін; яна ж Кадэс. |
| 37 |
| І выправіліся з Кадэса і разьмясьціліся табарам на гары Ор, каля межаў зямлі Эдомскай. |
| 38 |
| І ўзышоў Аарон сьвятар на гару Ор па загадзе Гасподнім і памёр там на саракавым годзе пасьля выхаду зь зямлі Егіпецкай, на пятым месяцы, у першы дзень месяца. |
| 39 |
| Аарону было сто дваццаць тры гады, калі памёр на гары Ор. |
| 40 |
| Ханаанскі цар Арада, які жыў на поўдні зямлі Ханаанскай, пачуў тады, што ідуць сыны Ізраілевыя. |
| 41 |
| І выправіліся яны ад гары Ор і разьмясьціліся табарам у Салмоне. |
| 42 |
| І выправіліся з Салмона і разьмясьціліся табарам у Пуноне. |
| 43 |
| І выправіліся з Пунона і разьмясьціліся табарам у Авоце. |
| 44 |
| І выправіліся з Авота і разьмясьціліся табарам у Ійм-Аварыме на межах Маава. |
| 45 |
| І выправіліся зь Ійма і разьмясьціліся табарам у Дывон-Гадзе. |
| 46 |
| І выправіліся з Дывон-Гада і разьмясьціліся табарам у Алмон-Дыўлатаіме. |
| 47 |
| І выправіліся з Алмон-Дыўлатаіма і разьмясьціліся табарам на гарах Аварымскіх перад Нэво. |
| 48 |
| І выправіліся ад гор Аварымскіх і разьмясьціліся табарам на раўнінах Маавіцкіх каля Ярдана, насупраць Ерыхона; |
| 49 |
| яны разьмясьціліся табарам каля Ярдана ад Бэт-Ешымота да Авэ-Сітыма на раўнінах Маавіцкіх. |
| 50 |
| І сказаў Гасподзь Майсею на раўнінах Маавіцкіх каля Ярдана, насупраць Ерыхона, кажучы: |
| 51 |
| абвясьці сынам Ізраілевым і скажы ім: калі пяройдзеце празь Ярдан у зямлю Ханаанскую, |
| 52 |
| дык праганеце ад сябе ўсіх жахароў зямлі і зьнішчыце ўсе выявы іх, і ўсіх літых ідалаў іхніх зьнішчыце і ўсе капішчы іхнія спустошце; |
| 53 |
| і вазьмеце ў валоданьне зямлю і пасялецеся на ёй, бо Я вам даю зямлю гэтую ў валоданьне; |
| 54 |
| і падзялеце зямлю па жэрабі на надзелы плямёнам вашым: шматлікаму дайце надзел большы, а малалікаму дай надзел меншы; каму дзе выпадзе жэрабя, там яму і будзе надзел; паводле плямёнаў бацькоў вашых вазьмеце сабе надзелы; |
| 55 |
| А калі вы не прагоніце ад сябе жыхароў зямлі, дык тыя зь іх, што застануцца, будуць цернямі для вачэй вашых і асьцюкамі для бакоў вашых і будуць уціскаць вас на зямлі, у якой вы жыцьмеце, |
| 56 |
| і тады, што Я намерыўся зрабіць ім, зраблю вам. |
|
| Захаваць Нататкі |
https://beblia.bible:81/BibleAudio/belarusian/numbers/033.mp3
36
33