Беларуская Біблія
|
| 1 |
| Ня судзеце, каб і вас ня судзілі; |
| 2 |
| бо якім судом судзіце, такім вас судзіць будуць; і якою мераю мерыце, такою і вам будуць мерыць. |
| 3 |
| І што ты глядзіш на парушынку ў воку брата твайго, а калоды ў воку сваім не адчуваеш? |
| 4 |
| Альбо, як скажаш брату свайму: "Дай, я выму парушынку з вока твайго"; а вось у тваім воку калода? |
| 5 |
| Крывадушнік! вымі спачатку калоду са свайго вока, і тады ўбачыш, як выняць парушынку з вока брата твайго. |
| 6 |
| Не давайце сьвятога сабакам і ня кідайце пэрлаў вашых перад сьвіньнямі, каб яны не стапталі іх нагамі сваімі і, абярнуўшыся, не разадралі вас. |
| 7 |
| Прасеце, і дасца вам; шукайце, і знойдзеце; стукайцеся, і адчыняць вам; |
| 8 |
| бо кожны, хто просіць, атрымлівае, і, хто шукае, знаходзіць, і хто стукаецца, таму адчыняць. |
| 9 |
| Ці ёсьць сярод вас такі чалавек, які, калі папросіць сын ягоны ў яго хлеба, камень падаў бы яму? |
| 10 |
| і калі рыбы папросіць, зьмяю падаў бы яму? |
| 11 |
| Дык вось, калі вы, ліхія, умееце дары добрыя даваць вашым дзецям, тым болей Айцец ваш, Які ёсьць у нябёсах, дасьць даброты тым, хто просіць у Яго. |
| 12 |
| І вось усё, што хочаце, каб рабілі вам людзі, тое і вы рабеце ім; бо ў гэтым закон і прарокі. |
| 13 |
| Уваходзьце вузкаю брамаю; бо шырокая брама і прасторная дарога вядуць у пагібель, і многія ідуць імі; |
| 14 |
| бо вузкая брама і цесная дарога вядуць у жыцьцё, і нямногія знаходзяць іх. |
| 15 |
| Асьцерагайцеся ілжывых прарокаў, якія прыходзяць да вас у авечай адзежы, а ўсярэдзіне — ваўкі драпежныя; |
| 16 |
| па іхніх пладах пазнаеце іх. Ці ж зьбіраюць зь цярноўніку вінаград, альбо зь дзядоўніку смоквы? |
| 17 |
| Так усякае добрае дрэва родзіць і плады добрыя, а благое дрэва родзіць і плады благія: |
| 18 |
| ня можа добрае дрэва радзіць благія плады, ні дрэва благое радзіць плады добрыя. |
| 19 |
| Усякае дрэва, якое ня родзіць плоду добрага, сьсякаюць і кідаюць у вагонь. |
| 20 |
| Дык вось, па пладах іхніх пазнаеце іх. |
| 21 |
| Ня кожны, хто кажа Мне: "Госпадзе! Госпадзе!" увойдзе ў Царства Нябеснае, а той, хто выконвае волю Айца Майго, Які ёсьць у нябёсах. |
| 22 |
| Многія скажуць Мне ў той дзень: "Госпадзе! Госпадзе! ці не ад Твайго імя мы прарочылі? і ці не Тваім імем дэманаў выганялі? і ці не Тваім імем многія цуды ўчынялі?". |
| 23 |
| І тады абвяшчу ім: "Я ніколі ня знаў вас; адыдзеце ад Мяне, вы, што робіце беззаконьне". |
| 24 |
| Дык вось, кожны, хто слухае гэтыя словы Мае і выконвае іх, прыпадобніцца да мужа разумнага, які збудаваў свой дом на камені; |
| 25 |
| і паліўся дождж, і разьліліся рэкі, і падзьмулі вятры, і рынуліся на той дом; і ён ня ўпаў, бо пастаўлены быў на камені. |
| 26 |
| А кожны, хто слухае гэтыя словы Мае і ня выконвае іх, прыпадобніцца да мужа неразважлівага, які паставіў свой дом на пяску; |
| 27 |
| і паліўся дождж, і разьліліся рэкі, і падзьмулі вятры, і налеглі на дом той; і ён упаў, і было падзеньне яго вялікае. |
| 28 |
| І сталася, калі Ісус прамовіў гэтыя словы, дзівавалі людзі з вучэньня Яго, |
| 29 |
| бо Ён іх вучыў як той, хто мае ўладу, а не як кніжнікі і фарысэі. |
|
| Захаваць Нататкі |
https://beblia.bible:81/BibleAudio/belarusian/matthew/007.mp3
28
7