|
| 1 |
|
| I ўраз нараніцы зрабіўшы нараду, архірэі з старшынамі ды кніжнікамі і ўвесь сынэдрыон, зьвязаўшы Ісуса, завялі ды аддалі Пілату. |
|
| 2 |
|
| I спытаўся ў Яго Пілат: Ты цар Юдэйскі? Ён жа адказаў яму: ты кажаш. |
|
| 3 |
|
| I многа ўзводзілі на Яго архірэі. |
|
| 4 |
|
| А Пілат ізноў спытаўся ў Яго: Ты нічога не адказваеш? Глядзі, колькі сьведчаць проці Цябе. |
|
| 5 |
|
| Але Ісус і на гэта нічога не адказаў, ажно зьдзівіўся Пілат. |
|
| 6 |
|
| На ўсякае-ж сьвята звальняў ён ім аднаго із вязьняў, за якога прасілі. |
|
| 7 |
|
| Быў жа ў вязьніцы нейкі Варавва з сваімі супольнікамі, якія ў часе бунту ўчынілі забойства. |
|
| 8 |
|
| I народ, падняўшы крык, пачаў прасіць Пілата, каб зрабіў ім, як заўсёды. |
|
| 9 |
|
| Пілат жа адказаў ім, кажучы: хочаце, звольню вам Цара Юдэйскага? |
|
| 10 |
|
| Бо ведаў, што архірэі дзеля завісьці выдалі Яго. |
|
| 11 |
|
| Але архірэі падбілі народ на тое, каб звольніў ім лепей Варавву. |
|
| 12 |
|
| I Пілат, азваўшыся ізноў, сказаў ім: Што-ж хочаце, каб я зрабіў з Тым, каго называеце Царом Юдэйскім? |
|
| 13 |
|
| Яны ж ізноў закрычэлі: распні Яго! |
|
| 14 |
|
| Пілат жа сказаў: што-ж благое ўчыніў Ён? Але яны яшчэ мацней крычалі: распні Яго! |
|
| 15 |
|
| Тады Пілат, хочучы дагадзіць народу, звольніў ім Варавву, а Ісуса аддаў, пасьля бічаваньня, расьпяць. |
|
| 16 |
|
| I жаўнеры завялі Яго ў панадворак, што завецца Прэторыя, і склікалі ўсю роту. |
|
| 17 |
|
| I адзелі Яго ў пурпур і, сплёўшы з церняў вянок, узлажылі на Яго. |
|
| 18 |
|
| I пачалі вітаць Яго: Радуйся, Цар Юдэйскі! |
|
| 19 |
|
| I білі Яго па галаве трысьцінай, і плявалі на Яго, і, становячыся на калені, пакланяліся Яму. |
|
| 20 |
|
| I, як насьмяяліся з Яго, зьнялі пурпур ды адзелі Яго ў уласную вопратку, і павялі Яго, каб расьпяць Яго. |
|
| 21 |
|
| I прымусілі нейкага Сымона Кіранэйца, бацьку Аляксандра й Руфа, які йшоў з поля, каб нёс крыж Ягоны. |
|
| 22 |
|
| I прывялі Яго на Галгофу, месца, якое называецца Месца Чарапоў. |
|
| 23 |
|
| I давалі Яму піць віно з сьмірнаю, але Ён ня ўзяў. |
|
| 24 |
|
| I, расьпяўшы Яго, падзялілі вопратку Ягоную, кідаючы жэрабе, каму што ўзяць. |
|
| 25 |
|
| Была трэцяя гадзіна, і расьпялі Яго на крыжу. |
|
| 26 |
|
| I быў надпіс віны Ягонае напісаны: Цар Юдэйскі. |
|
| 27 |
|
| I з Ім расьпялі двух разбойнікаў, аднаго з правага, а другога з левага боку Яго. |
|
| 28 |
|
| I збылося пісаньне, што гаварыла: і да злачынцаў залічаны. (Ісая 53:12) |
|
| 29 |
|
| I праходзячыя міма зьневажалі Яго, ківаючы галавамі сваімі ды кажучы: о, Ты, што цэрквы руйнуеш і ў тры дні адбудоўваеш! |
|
| 30 |
|
| Спасі Сябе Самога і зыйдзі з крыжа! |
|
| 31 |
|
| Падобна-ж і архірэі, насьмяхаючыся, гаварылі з кніжнікамі адзін да аднаго: другіх спасаў, Сябе-ж спасьці ня можа! |
|
| 32 |
|
| Хрыстос, Цар Ізраіляў, няхай зыйдзе цяпер з крыжа, каб мы бачылі ды паверылі! I расьпятыя разам з Ім зьневажалі Яго. |
|
| 33 |
|
| I а шостай гадзіне настала цемра па ўсёй зямлі ажно да дзявятае гадзіны. |
|
| 34 |
|
| I а дзявятай гадзіне загаласіў Ісус моцным голасам: Элоі, Элоі! ламма сабахтані! што абазначае: Божа Мой, Божа Мой! на што Ты Мяне пакінуў? |
|
| 35 |
|
| I некаторыя із стаяўшых наўкола, пачуўшы, казалі: вось Ільлю кліча. |
|
| 36 |
|
| Адзін жа, пабегшы й набраўшы ў губку воцату ды насадзіўшы яе на трысьціну, паіў Яго, кажучы: чакайце! паглядзімо, ці прыйдзе Ільля зьняць Яго? |
|
| 37 |
|
| Ісус жа, загаласіўшы моцным голасам, сканаў. |
|
| 38 |
|
| I заслона ў царкве разьдзерлася надвое ад верху да нізу. |
|
| 39 |
|
| Сотнік жа, што стаяў насупраць Яго, угледзіўшы, што так загаласіўшы сканаў, сказаў: запраўды, чалавек гэты быў Сын Божы. |
|
| 40 |
|
| Былі тут і жанчыны, што глядзелі здалёк; між імі была і Марыя Магдаліна, і Марыя, маці Якава меншага ды Есіі, і Салямэя, |
|
| 41 |
|
| якія і тады, як быў у Галілеі, ішлі за Ім ды служылі Яму; і многа іншых, што прыйшлі з Ім у Ерузалім. |
|
| 42 |
|
| I, як ужо настаў вечар, (а была параскева, значыць перадсуботнік), |
|
| 43 |
|
| прыйшоў Язэп з Арыматэі, выдатны раднік, які й сам ждаў царства Божага, і сьмела ўвайшоў да Пілата і прасіў цела Ісусавага. |
|
| 44 |
|
| I Пілат зьдзівіўся, што Ён ужо памёр, і, клікнуўшы сотніка, спытаўся ў Яго, ці даўно памёр? |
|
| 45 |
|
| I, даведаўшыся ад сотніка, аддаў цела Язэпу. |
|
| 46 |
|
| I, купіўшы сіндон ды зьняўшы Яго, абвіў сіндонам і палажыў Яго ў магілу, што была высечана ў скале, ды прываліў камень да дзьвераў магілы. |
|
| 47 |
|
| А Марыя Магдаліна і Марыя Есіява глядзелі, дзе Яго палажылі. |
|
|
|
|