Беларуская Біблія
|
| 1 |
| І ўвайшоў зноў у сынагогу; там быў чалавек з высахлаю рукою. |
| 2 |
| І сачылі за Ім, ці не ацаліць яго ў суботу, каб зьвінаваціць Яго. |
| 3 |
| А Ён кажа чалавеку з сухою рукою: стань пасярэдзіне. |
| 4 |
| А ім кажа: ці належыць у суботу дабро чыніць, альбо зло чыніць? душу ўратаваць, альбо загубіць? Але яны маўчалі. |
| 5 |
| І з гневам на іх паглядзеўшы, смуткуючы па ачарсьцьвеньні сэрцаў іхніх, кажа таму чалавеку: працягні руку тваю. Той працягнуў, і стала рука ягоная здаровая, як другая. |
| 6 |
| Фарысэі, выйшаўшы, адразу зладзілі зь ірадыянамі нараду супраць Яго, як бы загубіць Яго. |
| 7 |
| Але Ісус з вучнямі Сваімі адышоў да мора, і за Ім пайшло мноства людзей з Галілеі, Юдэі, |
| 8 |
| Ерусаліма, Ідума і з-за Ярдана. І з навакольляў Тыра і Сідона, пачуўшы, што Ён рабіў, ішлі да Яго ў вялікім мностве. |
| 9 |
| І сказаў вучням Сваім, каб напагатове была Яму лодка, з прычыны шматлюдзтва, каб ня ціснулі на Яго. |
| 10 |
| Бо многіх Ён ацаліў, так што тыя, хто быў хворы, кідаліся да Яго, каб дакрануцца да Яго. |
| 11 |
| І духі нячыстыя, калі бачылі Яго, падалі перад Ім і крычалі: Ты - Сын Божы. |
| 12 |
| Але Ён строга выгаворваў ім, каб не адкрывалі Яго. |
| 13 |
| Потым узышоў на гару і паклікаў да Сябе, каго Сам хацеў; і пайшлі да Яго. |
| 14 |
| І паставіў дванаццацёх, каб зь Ім былі і каб пасылаць іх зьвеставаць, |
| 15 |
| і каб мелі яны ўладу ацаляць ад хваробаў і выганяць дэманаў: |
| 16 |
| паставіў Сымона, даўшы яму імя Пётр; |
| 17 |
| Якава Зевядзеевага і Яна, брата Якаўлевага, даўшы ім імёны Воанергес, гэта азначае, "сыны громавыя"; |
| 18 |
| Андрэя, Піліпа, Барталамея, Мацьвея, Тамаша, Якава Алфеевага, Тадэя, Сымона Кананіта |
| 19 |
| і Юду Іскарыёцкага, які і выдаў Яго. |
| 20 |
| Прыходзяць у дом; і зноў зьбіраецца люд, так што яны не маглі нават хлеба паесьці. |
| 21 |
| І пачуўшы, блізкія Ягоныя пайшлі забраць Яго, бо казалі, што Ён не ў сабе. |
| 22 |
| А кніжнікі, якія прыйшлі зь Ерусаліма, казалі, што Ён мае ў Сабе Вэльзэвула і што выганяе дэманаў сілаю дэманскага князя. |
| 23 |
| І паклікаўшы іх, казаў ім прытчамі: як можа сатана выганяць сатану? |
| 24 |
| Калі царства разьдзеліцца самое ў сабе, ня можа ўстояць царства тое; |
| 25 |
| і калі дом разьдзеліцца сам у сабе, ня можа ўстояць дом той; |
| 26 |
| і калі сатана паўстаў на самога сябе і разьдзяліўся, ня можа ўстояць, а настаў канец ягоны. |
| 27 |
| Ніхто, увайшоўшы ў дом дужага, ня можа зрабаваць рэчаў ягоных, калі сьпярша ня зьвяжа дужага, - і тады зрабуе дом ягоны. |
| 28 |
| Праўду кажу вам: дараваныя будуць сынам чалавечым усе грахі і блюзьнерствы, якімі б ні блюзьнерылі; |
| 29 |
| але хто будзе блюзьнерыць на Духа Сьвятога, таму ня будзе дараваньня вавекі, а падлягае ён вечнай асудзе. |
| 30 |
| Гэта сказаў Ён, бо казалі: у Ім нячысты дух. |
| 31 |
| І прыйшлі Маці і браты Ягоныя і, стоячы звонку, паслалі да Яго паклікаць Яго. |
| 32 |
| Каля Яго сядзеў люд. І сказалі Яму: вось, Маці Твая і браты Твае і сёстры Твае, вонкі, пытаюцца Цябе. |
| 33 |
| І адказаў ім: хто Маці Мая і браты Мае? |
| 34 |
| І азірнуўшы тых, што сядзелі вакол Яго, кажа: вось маці Мая і браты Мае; |
| 35 |
| бо, хто будзе выконваць волю Божую, той Мне брат і сястра і маці. |
|
| Захаваць Нататкі |
https://beblia.bible:81/BibleAudio/belarusian/mark/003.mp3
16
3