Беларуская Біблія
|
| 1 |
| І зноў пачаў вучыць каля мора; і сабралася да Яго мноства людзей, так што Ён увайшоў у лодку і быў на моры, а ўвесь люд быў на зямлі каля мора. |
| 2 |
| І вучыў іх прытчамі многа і ў вучэньні Сваім казаў ім: |
| 3 |
| слухайце: вось, выйшаў сейбіт сеяць; |
| 4 |
| і калі сеяў, сталася так, што іншае ўпала ўскрай дарогі, і наляцелі птушкі і падзяўблі тое; |
| 5 |
| іншае ўпала на камяністую мясьціну, дзе няшмат было зямлі, і неўзабаве ўзышло, таму што зямля была там ня глыбокая; |
| 6 |
| а калі ўзышло сонца, завяла і, як ня мела карэньня, засохла; |
| 7 |
| іншае ўпала на церне, і церне вырасла і заглушыла насеньне, яно не дало плоду; |
| 8 |
| а іншае ўпала на добрую зямлю і дало плод, які ўзыйшоў і вырас, і ўрадзіла тое трыццаць, тое шэсьцьдзясят і тое сто. |
| 9 |
| І сказаў ім: хто мае вушы, каб чуць, няхай чуе! |
| 10 |
| Калі ж застаўся бязь людзей, усе, хто быў вакол Яго разам з дванаццацьцю, спыталіся ў Яго пра прытчу. |
| 11 |
| І сказаў ім: вам дадзена ведаць тайны Царства Божага, а тым, вонкавым, усё бывае ў прытчах, |
| 12 |
| каб яны сваімі вачыма глядзелі, і ня ўбачылі; сваімі вушамі чулі, і не ўразумелі, каб не навярнуліся, і не дараваны былі ім грахі. |
| 13 |
| І кажа ім: не разумееце гэтай прытчы? як жа вам уразумець усе прытчы? |
| 14 |
| Сейбіт слова сее. |
| 15 |
| Пасеянае ўскрай дарогі азначае тых, у якіх сеецца слова, але да якіх, калі пачуюць, адразу прыходзіць сатана і хапае слова, пасеянае ў сэрцах іхніх. |
| 16 |
| Такім самым чынам і пасеянае на камяністых мясьцінах азначае тых, якія, калі пачуюць слова, адразу з радасьцю прымаюць яго, |
| 17 |
| але ня маюць у сабе кораня і нясталыя; потым, калі настане ўціск і ганеньне за слова, адразу спакушаюцца. |
| 18 |
| Пасеянае ў церне азначае тых, што чуюць слова, |
| 19 |
| але ў якіх турботы веку гэтага, панада багацьця і іншыя жаданьні, уваходзячы ў іх, заглушаюць слова, і яно бывае бяз плоду. |
| 20 |
| А пасеянае на добрай зямлі азначае тых, якія слухаюць слова і прымаюць, і родзяць плод, адзін у трыццаць, другі ў шэсьцьдзясят, той ўстакроць. |
| 21 |
| І сказаў ім: ці на тое прыносіцца сьвечка, каб паставіць яе пад пасудзіну альбо пад ложак? ці не на тое, каб ставіць яе на сьвечніку? |
| 22 |
| Няма нічога таемнага, што ня выйшла б на яву; і нічога няма схаванага, што ня выйшла б наверх. |
| 23 |
| Калі хто мае вушы, каб чуць, няхай пачуе! |
| 24 |
| І сказаў ім: заўважайце, што чуеце: якою мераю мерыце, такою адмерана будзе вам і дададзена будзе вам, слухачам. |
| 25 |
| Бо, хто мае, таму дадзена будзе, а хто ня мае, у таго адымецца і тое, што мае. |
| 26 |
| І сказаў: Царства Божае падобнае на тое, як калі чалавек кіне насеньне ў зямлю, |
| 27 |
| і сьпіць, і ўстае ноччу і днём, і як насеньне ўзыходзіць і расьце, ня ведае ён; |
| 28 |
| бо зямля сама сабою родзіць спачатку зеляніну, потым колас, потым поўнае зерне ў коласе; |
| 29 |
| калі ж высьпее плод, адразу пасылае серп, таму што настала жніво. |
| 30 |
| І сказаў: да чаго прыпадобнім Царства Божае? альбо празь якую прытчу выявім яго? |
| 31 |
| Яно - як зерне гарчычнае, якое, калі сеецца ў зямлю, ёсьць найменшае з усіх зярнят на зямлі: |
| 32 |
| а як пасеяна, узыходзіць і робіцца большае за ўсякую траву, і пускае вялікае гольле, так што пад ценем ягоным могуць хавацца птушкі нябесныя. |
| 33 |
| І такімі многімі прытчамі прапаведаваў ім слова, колькі яны маглі чуць; |
| 34 |
| і бяз прытчы не казаў ім, а вучням сам-насам тлумачыў усё. |
| 35 |
| Увечары таго самага дня сказаў ім: пераправімся на той бок. |
| 36 |
| І яны, адпусьціўшы людзей, узялі Яго з сабою, як Ён быў, у лодку; зь Ім былі і іншыя лодкі. |
| 37 |
| І паднялася вялікая бура; хвалі білі ў лодку, так што яна ўжо напаўнялася вадою. |
| 38 |
| А Ён спаў на карме на ўзгалоўі. Яго будзяць і кажуць Яму: Настаўнік! няўжо Табе ня рупіць, што мы гінем? |
| 39 |
| І ўстаўшы, Ён загразіў ветру і сказаў мору: суйміся, перастань. І вецер аціх, і зрабілася вялікая ціша. |
| 40 |
| І сказаў ім: чаго вы такія палахлівыя? чаму ў вас няма веры? |
| 41 |
| І ўбаяліся страхам вялікім і гаварылі і паміж сабою: хто ж гэта, што і вецер і мора слухаюцца Яго? |
|
| Захаваць Нататкі |
https://beblia.bible:81/BibleAudio/belarusian/mark/004.mp3
16
4