1
Апосталы-ж і браты, што былі ў Юдэі, пачулі, што й пагане прынялі слова Божае.
2
I калі Пётр прыйшоў у Ерузалім, абрэзаныя карылі яго,
3
кажучы: Да неабрэзаных ты хадзіў ды з імі еў!
4
I, пачаўшы, Пётр расказаў папарадку, гаворачы:
5
Я быў у месьце Іоппе ды маліўся; і ў захапленьні ўбачыў зьяву: нейкую судзіну, якая зыходзіла, быццам вялікі абрус, на чатырох канцох спусканы з неба, і прыйшла ажно да мяне.
6
Я зірнуў у яе і, разгледзіўшы, убачыў чаьвераногіх зямлі, зьвяроў і гадаў і птахаў нябесных.
7
I пачуў я голас, які гаварыў мне: Устань, Пётр, забівай ды еш.
8
Я-ж сказаў: Не, Госпадзе, бо нічога паганага й нячыстага ніколі не ўваходзіла ў вусны мае.
9
I адказаў мне паўторна голас з неба: Што Бог ачысьціў, ты не пагань.
10
I сталася гэта тройчы; і ізноў усё ўзьнялося на неба.
11
I вось у тую-ж часіну трое людзей спыніліся перад домам, дзе я быў, пасланыя да мяне з Кесарыі.
12
I сказаў мне Дух ісьці з імі, нічога не разьбіраючы. Пайшлі-ж са мной і гэтыя шэсьць братоў, і мы прыйшлі ў дом таго чалавека.
13
I абвясьціў ён нам, як бачыў у доме сваім Ангела, які стаяў і гаварыў да яго: Пашлі ў Іоппу людзей ды пакліч Сымона, называнага Пятром;
14
ён скажа табе словы, праз якія спасён будзеш ты і ўвесь дом твой.
15
Калі-ж я пачаў прамаўляць, зыйшоў на іх Дух Сьвяты, як і на нас напачатку.
16
I прыпомніў я тады словы Госпада, як Ён казаў: Іоан хрысьціў вадою, вы-ж будзеце ахрышчаны Духам Сьвятым.
17
Калі-ж Бог даў ім дар, роўны як і нам, што ўверавалі ў Госпада Ісуса Хрыста, хто-ж я такі, каб пярэчыць Богу?
18
Пачуўшы-ж гэтае, супакоіліся ды славілі Бога, мовячы: Дык і паганам даў Бог пакаяньне дзеля жыцьця.
19
А вось тыя, што расьцярушыліся пасьля няшчасьця, якое сталася з Сьцяпанам, разыйшліся ажно да Фінікіі і Кіпру й Антыохіі, гаворачы слова адно толькі Жыдом.
20
Былі-ж некаторыя із іх людзі Кіпрыйскія ды Кірэнэйскія, якія, прыйшоўшы ў Антыохію, прамаўдялі да Грэкаў, абвяшчаючы ім Госпада Ісуса.
21
I рука Гасподня была з імі, і вялікая лічба, увераваўшы, навярнулася да Госпада.
22
I дайшло слова аб іх да вушэй царквы, што ў Ерузаліме; і паслалі Варнаву пайсьці ажно ў Антыохію.
23
Ён, прыйшоўшы й пабачыўшы ласку Божую, узрадаваўся ды клікаў усіх, каб пры пастанове сэрца трывалі ў Госпадзе,
24
бо быў чалавек добры й поўны Духа Сьвятога ды веры. I значная грамада прыхілілася да Госпада.
25
Стуль-жа выйшаў Варнава ў Тарс пашукаць Саўла і, знайшоўшы яго, прывёў у Антыохію.
26
I сталася, што цэлы год зьбіраліся ў гэтай царкве ды навучалі значную грамаду; і вучні ў Антыохіі найперш пачалі называцца Хрысьціянамі.
27
У тыя-ж дні з Ерузаліму прыйшлі ў Антыохію Прарокі.
28
I адзін із іх, на ймя Агаў, устаўшы, праз Духа абвясьціў, што на ўсенькім сьвеце мае быць вялікі голад; і стаўся ён за кесара Кляўдыя.
29
3 вучняў жа, колькі хто мог, пастанавіў кожын із іх паслаць на дапамогу братом, што жылі ў Юдэі.
30
I ўчынілі гэта, паслаўшы старшым праз рукі Варнавы і Саўла.
Belarusian Bible (NTJS) 1959 - Малей
Public Domain: Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч