Беларуская Біблія
|
| 1 |
| Дык вось, у чым жа перавага быць Юдэем, альбо якая карысьць ад абразаньня? |
| 2 |
| Вялікая, ва ўсіх праявах, а найперш у тым, што ім даверана слова Божае. |
| 3 |
| Бо што ж? калі некаторыя ня верылі, хіба ж няверства іхняе зьнішчыць вернасьць Божую? |
| 4 |
| Зусім не. Бог верны, а кожны чалавек ілжывы, як напісана: "Ты праведны ў словах Тваіх і пераможаш, у судзе Тваім". |
| 5 |
| А калі нашая няпраўда выяўляе праўду Божую, дык што скажам? няўжо будзе Бог несправядлівы, калі паказвае гнеў? — кажу, па-чалавечы разважаючы. |
| 6 |
| Зусім не. Бо як жа тады Богу судзіць сьвет? |
| 7 |
| Бо, калі вернасьць Божая ўзвышаецца маёю нявернасьцю на славу Божую, завошта яшчэ мяне ж судзіць, як грэшніка? |
| 8 |
| І ці ж не рабіць нам зло, каб выйшла на дабро, як некаторыя ўпікаюць нас і кажуць, быццам мы гэтак вучым? Справядлівы суд на такіх. |
| 9 |
| Дык што ж? ці маем мы перавагу? Зусім не; бо мы ўжо даказалі, што як Юдэі, так і Эліны, усе пад грэхам, |
| 10 |
| як напісана: "няма праведнага аніводнага; |
| 11 |
| няма, хто разумеў бы; няма, хто Бога шукаў бы; |
| 12 |
| усе зьбіліся з тропу, нягодныя сталіся ўсе: няма, хто тварыў бы дабро, няма аніводнага". |
| 13 |
| Горла іхняе — дамавіна адчыненая, лісьлівяць яны языком; атрута асьпідаў у іх на губах; |
| 14 |
| вусны ў іх поўныя ліхаслоўя і горычы. |
| 15 |
| Ногі ў іх борздыя на праліваньне крыві; |
| 16 |
| разбурэньне і згубнасьць на іхніх дарогах; |
| 17 |
| яны ня ведаюць шляхоў міру. |
| 18 |
| Няма страху Божага перад вачамі ў іх". |
| 19 |
| А мы ведаем, што закон, калі што гаворыць, гаворыць да тых, хто пад законам, так што замыкаюцца ўсякія вусны, і ўвесь сьвет робіцца вінаваты перад Богам, |
| 20 |
| бо дзеямі закону не апраўдаецца перад Ім ніякая плоць; бо законам спазнаецца грэх. |
| 21 |
| Але сёньня, незалежна ад закону, зьявілася праведнасьць Божая, пра якую сьведчаць закон і прарокі, |
| 22 |
| праведнасьць Божая празь веру ў Ісуса Хрыста ва ўсіх і на ўсіх вернікаў; бо няма розьніцы, |
| 23 |
| бо ўсе зграшылі і пазбаўлены славы Божай, |
| 24 |
| атрымліваючы апраўданьне дарам, паводле мілаты Ягонай, адкупленьнем у Ісусе Хрысьце, |
| 25 |
| Якога Бог прынёс у ахвяру ўмілажальваньня ў Крыві Ягонай празь веру, для паказу справядлівасьці Ягонай ў дараваньні грахоў, учыненых раней, |
| 26 |
| у доўгім цярпеньні Божым, для паказу справядлівасьці Ягонай ў сёньняшні час, — хай зьявіцца Ён справядллівы і апраўдае таго, хто веруе ў Ісуса. |
| 27 |
| Дзе ж тое, чым пахваліцца? зьнішчана. Якім законам? законам учынкаў? Не, а законам веры. |
| 28 |
| Бо мы прызнаём, што чалавек апраўдваецца вераю, незалежна ад дзеяў закону. |
| 29 |
| Няўжо Бог ёсьць Бог Юдэяў толькі, а не й язычнікаў? Вядома, і язычнікаў; |
| 30 |
| бо адзін Бог, Які апраўдае абрэзаных па веры і неабрэзаных празь веру. |
| 31 |
| Дык вось, ці ж мы не касуем закон вераю? Зусім не; а сьцьвярджаем закон. |
|
| Захаваць Нататкі |
https://beblia.bible:81/BibleAudio/belarusian/romans/003.mp3
16
3