Беларуская Біблія
|
| 1 |
| І я ня мог гутарыць з вамі, браты, як з духоўнымі, а як з плоцкімі, як зь немаўляткамі ў Хрысьце. |
| 2 |
| Я ўзгадаваў вас малаком, а ня цьвёрдаю ежаю; бо вы яшчэ не маглі есьці яе, ды і цяпер яшчэ ня можаце. |
| 3 |
| Бо вы яшчэ плоцкія. Бо, калі паміж вамі зайздрасьць, звады і несугалосіца, дык ці ж ня плоцкія вы? і ці ня па людзкім звычаі робіце? |
| 4 |
| Бо, калі адзін кажа: "Я Паўлаў", а другі: "я Апалосаў", дык ці ж ня плоцкія вы? |
| 5 |
| Хто Павал? хто Апалос? Яны толькі слугі, празь якіх вы уверавалі, і пры тым як каму даў Гасподзь. |
| 6 |
| Я пасадзіў, Апалос паліваў, а узрасьціў Бог; |
| 7 |
| а таму і той, хто садзіць, і хто палівае, ёсьць нішто, а ўсё Бог, Які дае рост. |
| 8 |
| І хто садзіць і хто палівае — адно; але кожны атрымае сваю ўзнагароду паводле сваёй працы. |
| 9 |
| Бо мы супрацоўнікі ў Бога; а вы Божая ніва, Божая будова. |
| 10 |
| Я, па дадзенай мне ад Бога мілаце, як мудры будаўнік, заклаў падмурак, а другі будуе на ім: але кожны ўважай, як будуе. |
| 11 |
| Бо ніхто ня можа закласьці іншага падмурка, акрамя закладзенага, які ёсьць Ісус Хрыстос. |
| 12 |
| Ці будуе хто на гэтым падмурку з золата, срэбра, каштоўных камянёў, дрэва, сена, саломы, |
| 13 |
| дзея кожнага выявіцца: бо дзень пакажа; таму што ў вагні выкрываецца, і вагонь выпрабоўвае дзею кожнага, якая яна ёсьць. |
| 14 |
| У каго дзея, якую ён будаваў, выстаіць, той атрымае ўзнагароду; |
| 15 |
| а ў каго дзея згарыць, той мецьме шкоду; урэшце сам уратуецца, але так, як бы з вагню. |
| 16 |
| Хіба ня ведаеце, што вы храм Божы, і Дух Божы жыве ў вас? |
| 17 |
| Калі хто абкрадзе сьвятыню Божую, таго пакарае Бог, бо сьвятыня Божая сьвятая; і гэтая сьвятыня — вы. |
| 18 |
| Ніхто не ашуквай сам сябе; калі хто з вас думае быць мудрым у веку гэтым, той хай будзе неразумны, каб быць мудрым. |
| 19 |
| Бо мудрасьць сьвету гэтага ёсьць неразумнасьць перад Богам, як напісана: "ловіць мудрых у хітрасьці іхняй". |
| 20 |
| І яшчэ: "Гасподзь ведае мудрошчы мудрацоў, што яны марныя". |
| 21 |
| Таму вось, няхай ніхто ня хваліцца людзьмі, бо ўсё вашае: |
| 22 |
| ці то Павал, ці Апалос, ці Кіфа, ці сьвет, ці жыцьцё, ці сьмерць, ці цяпершчына, а ці наступнае, — усё ваша; |
| 23 |
| а вы — Хрыстовыя, а Хрыстос — Божы. |
|
| Захаваць Нататкі |
https://beblia.bible:81/BibleAudio/belarusian/1corinthians/003.mp3
16
3