Беларуская Біблія
|
| 1 |
| І таму, ня могучы болей трываць, мы захацелі застацца ў Афінах адны, |
| 2 |
| і паслалі Цімафея, брата нашага і службіта Божага і супрацоўніка нашага ў зьвеставаньні Хрыстовым, каб умацаваць вас і суцешыць у веры вашай, |
| 3 |
| каб ніхто не пахіснуўся ў смутках нашых; бо вы самі ведаеце, што так нам наканавана. |
| 4 |
| Бо мы і тады, калі былі ў вас, прадказвалі вам, што будзем пакутаваць, як і здарылася, і вы ведаеце. |
| 5 |
| Таму і я, не чакаючы болей, паслаў даведацца пра веру вашую, каб як не спакусіў вас змусьціцель і ня сталася марнаю праца нашая. |
| 6 |
| А цяпер, калі прыйшоў да нас ад вас Цімафей і прынёс нам добрую вестку пра веру і любоў вашую, і што вы заўсёды маеце добрую памяць пра нас, хочучы нас бачыць, як і мы вас, — |
| 7 |
| дык мы, пры ўсім смутку і гароце нашай, суцешыліся з вамі, браты, дзеля вашай веры; |
| 8 |
| бо цяпер мы жывыя, калі вы стаіце ў Госпадзе. |
| 9 |
| Якую падзяку можам мы ўзьнесьці Богу за вас, за ўсю радасьць, якою радуемся за вас перад Богам нашым, |
| 10 |
| ноч і дзень найруплівей молячыся за тое, каб бачыць аблічча ваша і дапоўніць, чаго не ставала веры вашай? |
| 11 |
| А Сам Бог і Айцец наш і Гасподзь наш Ісус Хрыстос хай скіруе шлях наш да вас. |
| 12 |
| А вас Гасподзь хай напоўніць любоўю ўзаемнай і да ўсіх, якою мы поўныя да вас, |
| 13 |
| каб умацаваць сэрцы нашыя беззаганнымі ў сьвятыні прад Богам і Айцом нашым у прышэсьце Госпада нашага Ісуса Хрыста з усімі сьвятымі Ягонымі. Амін. |
|
| Захаваць Нататкі |
https://beblia.bible:81/BibleAudio/belarusian/1thessalonians/003.mp3
5
3