Беларуская Біблія
|
| 1 |
| За гэтым, браты, просім і молім вас Ісусам Хрыстом, каб вы, прыняўшы ад нас, як трэба вам паводзіцца і дагаджаць Богу, у гэтым яшчэ большы посьпех займелі, |
| 2 |
| бо вы ведаеце, якія мы далі вам запаведзі ад Госпада Ісуса. |
| 3 |
| Бо воля Божая ёсьць асьвячэньне вашае, каб вы ўстрымліваліся ад распусты; |
| 4 |
| каб кожны з вас умеў захоўваць свой сасуд у сьвятасьці і гонары, |
| 5 |
| а не ў запале пахацінства, як язычнікі, што ня ведаюць Бога; |
| 6 |
| каб вы ні ў чым не паводзіліся з братам сваім супрацьзаконна і карысьліва: бо Гасподзь — мсьцівец за ўсё гэта, як і раней мы казалі вам і сьведчылі. |
| 7 |
| Бо паклікаў нас Бог не да нячысьціні, а да сьвятасьці. |
| 8 |
| А таму непакорлівы ёсьць непакорны не чалавеку, а Богу, Які і даў нам Духа Свайго Сьвятога. |
| 9 |
| Пра браталюбства ж няма патрэбы пісаць вам, бо вы самі навучаны Богам любіць адно аднаго, |
| 10 |
| бо вы так і робіце з усімі братамі па ўсёй Македоніі. Молім вас, браты, яшчэ болей старацца |
| 11 |
| і рупліва дбаць пра тое, каб жыць ціхмяна, рабіць сваю справу і працаваць сваімі рукамі, як мы наказвалі вам; |
| 12 |
| каб вы паводзіліся прыстойна перад чужымі і ні ў чым патрэбы ня мелі. |
| 13 |
| Не хачу, браты, пакінуць вас у няведаньні пра памерлых, каб вы не маркоціліся, як іншыя, што ня маюць надзеі. |
| 14 |
| Бо калі мы верым, што Ісус памёр і ўваскрэс, дык і памерлых у Ісусе Бог прывядзе зь Ім. |
| 15 |
| Бо гэта кажам вам словам Гасподнім, што мы, жывыя, што засталіся да прышэсьця Гасподняга, не папярэдзім памерлых; |
| 16 |
| бо Сам Гасподзь пры абвяшчэньні, пры голасе арханёла і трубе Божай, сыдзе зь неба, і мёртвыя ў Хрысьце ўваскрэснуць раней; |
| 17 |
| потым мы, хто застанецца жывы, разам зь імі ўзятыя будзем на воблакі на сустрэчу з Госпадам у паветры, і так вечна з Госпадам будзем. |
| 18 |
| Дык вось, суцяшайце адно аднаго гэтымі словамі. |
|
| Захаваць Нататкі |
https://beblia.bible:81/BibleAudio/belarusian/1thessalonians/004.mp3
5
4