Беларуская Біблія (NTJS) 1959
|
| 1 |
| Паўла і Сілуан і Цімахвей — царкве Фесалонікійцаў у Богу Айцу нашым і Госпадзе Ісусе Хрысьце: |
| 2 |
| Ласка вам і мір ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста. |
| 3 |
| Заўсёды павінны мы дзякаваць Богу за вас, браты, як дастойна, бо вырастае вельмі вера ваша і павялічаецца любоў кожнага з усіх вас аднаго да аднаго. |
| 4 |
| Так што мы самі хвалімся вамі ў цэрквах Божых, за цярплівасьць вашу і веру ў-ва ўсіх перасьледаваньнях вашых і смутках, якія вы маеце, |
| 5 |
| на доказ справядлівага суда Божага, каб вам быць вартымі Царства Божага, дзеля якога і мучыцеся. |
| 6 |
| Бо справядліва ў Бога аддаць суму тых, што вам суму задаюць, |
| 7 |
| а вам, сумуючым, патолю (даць) разам з намі ў адкрыцьці Госпада Ісуса з неба з Ангеламі сілы яго, |
| 8 |
| у паланеючым агні даючы адплату непазнаўшым Бога і непакарыўшымся Эвангельлю Госпада нашага Ісуса Хрыста. |
| 9 |
| Яны прымуць кару, вечную загубу, ад аблічча Госпада і ад славы сілы Яго, |
| 10 |
| як Ён прыдзе ўславіцца ў сьвятых сваіх і задзівіць усіх веруючых (бо вы паверылі нашаму сьведчаньню) у дзень гэны. |
| 11 |
| Дзеля гэтага і молімся заўсёды за вас, каб Бог наш зрабіў вас дастойнымі прызваньня і выпаўніў усякую спагаднасьць ласкавасьці і дзела веры ў сіле, |
| 12 |
| каб уславілася імя Госпада нашага Ісуса Хрыста ў вас, і вы ў Ім, праз ласку Бога нашага і Госпада Ісуса Хрыста. |
| Захаваць нататкі |
https://beblia.bible:81/BibleAudio/belarusianntjs/2thessalonians/001.mp3
3
1