Беларуская Біблія
|
| 1 |
| А ты кажы тое, што сугалосна са здаровым вучэньнем: |
| 2 |
| каб старцы былі пільныя, спаважныя, цнатлівыя, здаровыя ў веры, у любові, у цярплівасьці; |
| 3 |
| каб старыцы таксама апраналіся, як прыстойна сьвятым, ня былі паклёпніцы, не аддаваліся п’янству, вучылі дабру, |
| 4 |
| каб настаўлялі на розум маладых кахаць мужоў, любіць дзяцей, |
| 5 |
| быць цнатлівымі, чыстымі, гаспадарлівымі ў доме, добрымі, пакорлівымі мужам, каб не зьневажалася слова Божае. |
| 6 |
| Хлопцаў таксама ўмаўляй быць цнатлівымі. |
| 7 |
| Ва ўсім паказвай у сабе ўзор добрых учынкаў, у настаўніцтве чысьціню, разважлівасьць, непарушнасьць, |
| 8 |
| слова здаровае, бездакорлівае, каб супрацівец быў пасаромлены, ня маючы нічога сказаць пра нас кепскага. |
| 9 |
| Рабоў умаўляй скарацца сваім гаспадарам, дагаджаць ім ва ўсім, не супярэчыць, |
| 10 |
| ня красьці, а выяўляць усю добрую вернасьць, каб мы ва ўсім былі акрасаю вучэньня Збаўцы нашага Бога. |
| 11 |
| Бо зьявілася мілата Божая, ратавальная ўсім людзям, |
| 12 |
| якая вучыць нас, каб мы, адкінуўшы бязбожнасьць і зямныя пахацінствы, цнатліва, праведна і пабожна жылі ў гэтым веку, |
| 13 |
| чакаючы дабрашчаснага спадзяваньня і прышэсьця славы вялікага Бога і Збаўцы нашага Ісуса Хрыста, |
| 14 |
| Які аддаў Сябе за нас, каб выбавіць нас з усякай беззаконнасьці і ачысьціць Сабе народ адмысловы, шчыра адданы добрым учынкам. |
| 15 |
| Гэта кажы, умаўляй і выкрывай з усёю ўладаю, каб ніхто не пагарджаў табою. |
| Захаваць нататкі |
https://beblia.bible:81/BibleAudio/belarusian/titus/002.mp3
3
2