|
| 1 |
|
| Браты мае! майце веру ў Ісуса Хрыста, нашага Госпада славы, бяз увагі на асобы. |
|
| 2 |
|
| Бо калі на сход ваш увойдзе чалавек з залатым пярсьцёнкам, у багатым убраньні, увойдзе і бедны ў гаротнай адзежы, |
|
| 3 |
|
| і вы глянеце на таго, хто ў багатым убраньні, і скажаце яму: табе трэба сесьці тут, а беднаму скажаце: ты стань там, альбо: сядзь тут, каля ног маіх, |
|
| 4 |
|
| дык ці ня робіце розьніцы між сабою і ці ня робіцеся вы зламыснымі судзьдзямі? |
|
| 5 |
|
| Паслухайце, браты мае любасныя: ці ж ня бедных сьвету выбраў Бог быць багатымі вераю і спадчыньнікамі Царства, якое Ён абяцаў тым, хто любіць Яго? |
|
| 6 |
|
| а вы пагрэбавалі бедным. Ці не багатыя ўціскаюць вас, і ці ж не яны цягнуць вас у суды? |
|
| 7 |
|
| Ці не яны няславяць добрае імя, якім вы называецеся? |
|
| 8 |
|
| Калі вы выконваеце закон царскі, паводле Пісаньня: палюбі блізкага твайго, як сябе самога, — добра робіце. |
|
| 9 |
|
| Але калі робіце з аглядкаю на асобы, дык грэх чыніце, і перад законам вы злачынцы. |
|
| 10 |
|
| Хто выконвае ўвесь закон і згрэшыць у чым-небудзь адным, той робіцца вінаватым ва ўсім. |
|
| 11 |
|
| Бо Той, Хто сказаў: не распусьнічай, сказаў і: не забі; таму, калі ты не распусьнічаеш, але заб’еш, дык ты таксама адступнік ад закону. |
|
| 12 |
|
| Так гаварэце і так рабеце, як тыя, што маюць быць суджаныя згодна з законам свабоды. |
|
| 13 |
|
| Бо суд ня мецьме літасьці да таго, хто не літасьцівы; літасьць узьнесена над судом. |
|
| 14 |
|
| Якая карысьць, браты мае, калі хто кажа, што ён мае веру, а дзеяў ня мае? Ці можа гэтая вера ўратаваць яго? |
|
| 15 |
|
| Калі брат альбо сястра безадзежныя і ня маюць на дзень пражытку, |
|
| 16 |
|
| а хто-небудзь з вас скажа ім: ідзеце зь мірам, грэйцеся і кармецеся, але ня дасьць ім патрэбнага целу: якая карысьць? |
|
| 17 |
|
| Гэтак і вера, калі ня мае дзеяў, мёртвая сама ў сабе. |
|
| 18 |
|
| А скажа хто-небудзь: ты маеш веру, а я маю дзеі: пакажы мне веру тваю бязь дзеяў тваіх, а я пакажу табе веру маю празь дзеі мае. |
|
| 19 |
|
| Ты верыш, што Бог адзіны: слушна робіш; і дэманы вераць, і трымцяць. |
|
| 20 |
|
| Але ці хочаш ведаць, марны чалавеча, што вера бязь дзеяў мёртвая? |
|
| 21 |
|
| Ці ж ня дзеямі апраўдаўся Абрагам, бацька наш, паклаўшы на ахвярнік Ісаака, сына свайго? |
|
| 22 |
|
| Ці бачыш, што вера спрыяла дзеям ягоным, і дзеямі вера дасягнула дасканаласьці. |
|
| 23 |
|
| І спраўдзілася слова Пісаньня: вераваў Абрагам Богу, і гэта залічылася яму ў праведнасьць, і ён названы прыяцелем Божым. |
|
| 24 |
|
| Ці бачыце, што чалавек апраўдваецца дзеямі, а ня вераю толькі? |
|
| 25 |
|
| Гэтак сама і Рааў распусьніца ці ж ня дзеямі апраўдалася, прыняўшы выведнікаў і выпусьціўшы іх іншаю дарогаю? |
|
| 26 |
|
| Бо, як цела бяз духу мёртвае, так і вера бязь дзеяў мёртвая. |
|
|
|
|