Беларуская Біблія
|
| 1 |
| Калі ўвесь народ перайшоў праз Ярдан, Гасподзь сказаў Ісусу: |
| 2 |
| вазьмеце сабе з народу дванаццаць чалавек, па адным чалавеку з племя, |
| 3 |
| і дайце ім загад і скажэце: вазьмеце сабе адсюль, зь сярэдзіны Ярдана, дзе стаялі ногі сьвятароў нерухома, дванаццаць камянёў, і перанясеце іх з сабою, і пакладзеце іх на начлезе, дзе начавацьмеце гэтай ночы. |
| 4 |
| Ісус заклікаў дванаццаць чалавек, якіх назначыў з сыноў Ізраілевых, па адным чалавеку з племя, |
| 5 |
| І сказаў ім Ісус: ідзеце перад каўчэгам Госпада Бога вашага ў сярэдзіну Ярдана і пакладзеце на плячо сваё кожны па адным камені, па ліку плямёнаў сыноў Ізраілевых, |
| 6 |
| каб яны былі ў вас знакам; калі спытаюцца ў вас у будучым сыны вашыя і скажуць: "навошта ў вас гэтыя камяні?" |
| 7 |
| вы скажаце ім: "у памяць таго, што вада Ярдана падзялілася перад каўчэгам запавета Госпада; калі ён пераходзіў праз Ярдан, тады вада Ярдана падзялілася"; такім чынам камяні гэтыя будуць сынам Ізраілевым помнікам навекі. |
| 8 |
| І зрабілі сыны Ізраілевыя так, як загадаў Ісус: узялі дванаццаць камянёў з Ярдана, як казаў Гасподзь Ісусу, па ліку плямёнаў сыноў Ізраілевых, і перанесьлі іх з сабою на начлег, і паклалі іх там. |
| 9 |
| І дванаццаць камянёў паставіў Ісус сярод Ярдана на месцы, дзе стаялі ногі сьвятароў, якія несьлі каўчэг запавета. Яны там і да сёньня. |
| 10 |
| Сьвятары, якія несьлі каўчэг запавета Гасподняга, стаялі сярод Ярдана, пакуль не закончана было ўсё, што Гасподзь загадаў народу — так, як наказваў Майсей Ісусу; а народ тым часам сьпешна пераходзіў. |
| 11 |
| Калі ўвесь народ перайшоў, тады перайшоў і каўчэг запавета Гасподняга, і сьвятары перад народам; |
| 12 |
| і сыны Рувіма і Гада і палавіна племя Манасіінага перайшлі ўзброеныя паперадзе сыноў Ізраілевых, як ім казаў Майсей. |
| 13 |
| Каля сарака тысяч узброеных на бітву перайшло перад Госпадам на раўніны Ерыхонскія, каб біцца. |
| 14 |
| У той дзень праславіў Гасподзь Ісуса на вачах ва ўсяго Ізраіля, і пачалі баяцца яго, як баяліся Майсея ва ўсе дні жыцьця ягонага. |
| 15 |
| І сказаў Гасподзь Ісусу, кажучы: |
| 16 |
| загадай сьвятарам, якія нясуць каўчэг сьведчаньня, выйсьці зь Ярдана. |
| 17 |
| Ісус загадаў сьвятарам і сказаў: выйдзіце зь Ярдана. |
| 18 |
| І калі сьвятары, якія несьлі каўчэг запавета Гасподняга, выйшлі зь Ярдана, дык, як толькі ступакі ног іхніх крануліся сухога, вада Ярдана самкнулася на сваім месцы і пайшла, як учора і заўчора, паверх усіх берагоў сваіх, |
| 19 |
| І выйшаў народ зь Ярдана на дзясятым дні першага месяца і атабарыўся ў Галгале, на ўсходнім баку Ерыхона. |
| 20 |
| І дванаццаць камянёў, якія ўзялі яны зь Ярдана, Ісус паставіў у Галгале |
| 21 |
| і сказаў сынам Ізраілевым: калі спытаюцца ў будучым сыны вашыя ў бацькоў сваіх: "што азначаюць гэтыя камяні?", |
| 22 |
| скажэце сынам вашым: "Ізраіль перайшоў празь Ярдан гэты па сухім"; |
| 23 |
| бо Гасподзь Бог ваш высушыў воды Ярдана дзеля вас, пакуль вы не перайшлі яго, гэтак сама, як Гасподзь Бог ваш зрабіў з Чэрмным морам, якое высушыў перад намі, пакуль мы не перайшлі яго, |
| 24 |
| каб усе народы зямлі даведаліся, што рука Гасподняя моцная, і каб вы баяліся Госпада Бога вашага ва ўсе дні. |
|
| Захаваць Нататкі |
https://beblia.bible:81/BibleAudio/belarusian/joshua/004.mp3
24
4