Беларуская Біблія (NTJS) 1959
|
| 1 |
| Глядзеце, якую любоў даў нам Ацец, каб нам называцца Дзяцьмі Божымі. Сьвет затым ня ведае вас, што не пазнаў Яго. |
| 2 |
| Умілаваныя! мы цяпер дзеці Божыя, але яшчэ ня выявілася, што мы будзем. Ведаем толькі, што, калі выявіцца, дык будзем падобныя да Яго, бо ўгледзім Яго, як Ён ёсьць. |
| 3 |
| I ўсякі, хто мае гэту надзею на Яго, ачышчае сябе, бо Ён чысты. |
| 4 |
| Усякі, хто робіць грэх, робіць і беззаконьне, і грэх ёсьць беззаконьне. |
| 5 |
| I вы ведаеце, што Ён зьявіўся дзеля таго, каб узяць грахі нашыя, і што ў Ім няма грэху. |
| 6 |
| Усякі, хто ў Ім прабывае, не грашыць; усякі, хто грашыць, ня бачыў Яго і не пазнаў Яго. |
| 7 |
| Дзеткі! няхай ніхто вас ня зводзіць. Хто робіць праўду, той праведны, як і Ён праведны. |
| 8 |
| Хто робіць грэх, той ад д’ябла, бо ад пачатку д’ябал грашыць. Дзеля гэтага і зьявіўся Сын Божы, каб зьніштожыць дзела д’яблавае. |
| 9 |
| Усякі, народжаны ад Бога, грэху ня робіць, бо насеньне Яго прабывае ў ім, і ня можа грашыць, бо народжаны ад Бога. |
| 10 |
| Дзеці Божыя і дзеці д’яблавы пазнаюцца гэтак: кожын, хто ня робіць праўды, ня ёсьць ад Бога, таксама як і той, хто ня любіць брата свайго. |
| 11 |
| Бо гэткае ёсьць абвяшчэньне, што вы чулі ад пачатку: каб мы любілі адзін аднаго, — |
| 12 |
| ня гэтак, як Каін, што быў ад ліхога й забіў свайго брата. А за што забіў яго? За тое, што ягоныя ўчынкі былі благія, а брата яго — справядлівыя. |
| 13 |
| Ня дзівуйцеся, браты маі, калі сьвет ненавідзіць вас. |
| 14 |
| Мы ведаем, што перайшлі ад сьмерці ў жыцьцё, бо любім братоў; хто-ж ня любіць брата, прабывае ў сьмерці. |
| 15 |
| Кожын, хто ненавідзіць брата свайго, ёсьць душагуб; а вы ведаеце, што ніводзін душагуб ня мае жыцьця вечнага, у ім прабываючага. |
| 16 |
| У тым пазналі мы любоў, што Ён паклаў за нас душу Сваю: і мы павінны пакладаць душы свае за братоў. |
| 17 |
| А хто мае дастатак у сьвеце, але, бачучы брата свайго ў патрэбе, зачыняе ад яго сэрца свае, — дык як прабывае ў ім любоў Божая? |
| 18 |
| Дзеткі мае! Будзем любіць ня словам ці языком, але дзелам і праўдаю! |
| 19 |
| I гэтак пазнаем, што мы ад праўды, і супакоім перад Ім сэрцы нашыя. |
| 20 |
| Бо, калі сэрца нас асуджаеі дык тым балей Бог, бо Бог большы за сэрца нашае і ведае ўсё. |
| 21 |
| Умілаваныя! Калі сэрца нашае не асуджае нас, дык маем адвагу перад Богам, |
| 22 |
| і, чаго ні папросім, дастанем ад Яго, бо выпаўняем запаведзі Яго і робім добрае прад абліччам Ягоным. |
| 23 |
| А запаведзь Яго тая, каб мы верылі ў імя Сына Яго Ісуса Хрыста і любілі адзін аднаго, як Ён запаведаў нам. |
| 24 |
| I хто захоўвае запаведзі Яго, той прабывае ў Ім, і Ён у тым. А што ён прабывае ў нас, даведваемся па Духу, Якога Ён нам даў. |
|
| Захаваць Нататкі |
https://beblia.bible:81/BibleAudio/belarusianntjs/1john/003.mp3
5
3