Беларуская Біблія (NTJS) 1959
|
| 1 |
| Умілаваныя! ня ўсякаму духу верце, але выспрабуйце духаў, ці ад Бога яны, бо многа зьявілася на сьвеце фальшывых прарокаў. |
| 2 |
| Духа Божага пазнавайце з гэтага: усякі дух, які вызнае Ісуса Хрыста, што прыйшоў у целе, ёсьць ад Бога; |
| 3 |
| а ўсякі дух, які не вызнае Ісуса Хрыста, што прыйшоў у целе, ня ёсьць ад Бога, і гэта дух антыхрыста, аб якім вы чулі, што ён прыдзе, і цяпер ёсьць ужо ў сьвеце. |
| 4 |
| Дзеткі! вы — ад Бога і вы перамаглі іх; бо той, хто ў вас, большы за таго, хто ў сьвеце. |
| 5 |
| Яны ад сьвету, бо і гавораць ад сьвету, і сьвет слухае іх. |
| 6 |
| Мы ад Бога: хто знае Бога, слухае нас; хто не ад Бога, той ня слухае нас. Гэтак вось і пазнаем духа праўды і духа манлівасьці. |
| 7 |
| Умілаваныя! будзем любіць адзін аднаго, бо любоў ад Бога, і кожны, хто любіць, народжаны ад Бога і знае Бога. |
| 8 |
| Хто ня любіць, той не пазнаў Бога, бо Боґ ёсьць любоў. |
| 9 |
| Божая любоў да нас у тым выявілася, што Бог паслаў на сьвет адзінароднага Сына Свайго, каб мы жылі праз Яго. |
| 10 |
| У тым любоў, не што мы палюбілі Бога, але што Ён палюбіў нас і паслаў Сына Свайго дзеля зьмілаваньня над грахамі нашымі.. |
| 11 |
| Умілаваныя! калі Бог палюбіў нас гэтак, дык і мы павінны любіць адзін аднаго. |
| 12 |
| Бога ніхто ніколі ня бачыў: калі-ж мы любім адзін аднаго, дык Боґ у нас прабывае, і любоў Яго дасканалая ў нас. |
| 13 |
| Што мы прабываем у Ім, і Ён у нас, пазнаем па тым, што Ён даў нам ад Духа Свайго. |
| 14 |
| I мы бачылі й сьведчым, што Ацец паслаў Сына, Збавіцеля сьвету. |
| 15 |
| Хто вызнае, што Ісус ёсьць Сын Божы, у тым прабывае Бог, і ён у Богу. |
| 16 |
| I мы пазналі любоў, якую мае да нас Бог, і паверылі ў яе. Бог ёсьць любоў, і той, хто прабывае ў любві, прабывае ў Богу, і Бог у ім. |
| 17 |
| Любоў дасканаліцца з намі на тое, каб мы мелі адвагу ў дзень суда, бо які Ён, гэткія й мы ў гэтым сьвеце. |
| 18 |
| Страху няма ў любві, але дасканалая любоў вон выганяе страх, бо ў страху ёсьць мучэньне; хто баіцца, той у любві недасканалы. |
| 19 |
| Мы любім Яго, бо Ён перш палюбіў нас. |
| 20 |
| Хто кажа: я люблю Бога, а брата свайго ненавідзіць, той брахун; бо хто ня любіць брата свайго, якога бачыць, як можа любіць Бога, якога ня бачыць? |
| 21 |
| I мы маем ад Яго гэткую запаведзь, каб той, хто любіць Бога, любіў і брата свайго. |
|
| Захаваць Нататкі |
https://beblia.bible:81/BibleAudio/belarusianntjs/1john/004.mp3
5
4