|
| 1 |
| Старшы — улюбленаму Гаю, каторага я люблю запраўды. |
| 2 |
| Умілаваны! Малюся, каб ты быў здароў і пасьпяваў ува ўсім, як пасьпявае душа твая. |
| 3 |
| Бо я дужа ўцешыўся, калі прыйшлі браты і засьведчылі тваю праўду, як ты ходзіш у праўдзе. |
| 4 |
| Для мяне няма большай радасьці, як чуць, што дзеці мае ходзяць у праўдзе. |
| 5 |
| Улюблены! ты робіш вернае, што робіш для братоў і для чужакоў, |
| 6 |
| якія засьведчылі перад царквою тваю любоў; ты добра зробіш, калі адправіш іх, як трэба дзеля Бога, |
| 7 |
| бо яны дзеля іменьня Яго пайшлі, ня ўзяўшы нічога ад паганаў. |
| 8 |
| Дык мы павінны прымаць гэтакіх, каб стацца супрацоўнікамі праўдзе. |
| 9 |
| Я напісаў царкве; але Дыатрэф, што любіць у іх старшынстваваць, ня прымае нас. |
| 10 |
| Дзеля гэтага, калі я прыду, то напомню пра ўчынкі, якія ён робіць, абмаўляючы нас благімі словамі; і, не здаволіваючыся гэтым, і сам ня прымае братоў, і не дае хочучым ды выганяе з царквы. |
| 11 |
| Улюблены! не патурай ліху, але дабру. Хто робіць дабро, той ад Бога; а хто робіць зло, ня бачыў Бога. |
| 12 |
| Пра Зьмітра засьведчана ўсімі і самой праўдаю; сьведчым таксама і мы, і вы ведаеце, што пасьведчаньне нашае праўдзівае. |
| 13 |
| Шмат меў я пісаць; але не хачу пісаць да цябе чарніламі і трысьцінай, |
| 14 |
| але спадзяюся борзда пабачыць цябе і пагутарыць вуснамі ў вусны. |
| 15 |
| Мір табе! Вітаюць цябе сябры; прывітай сяброў паіменна. |
| Захаваць нататкі |
https://beblia.bible:81/BibleAudio/belarusianntjs/3john/001.mp3
1
1