Беларуская Біблія
|
| 1 |
| І прыйшлі жыхары Кірыятыярыма, і ўзялі каўчэг Госпада, і прынесьлі яго ў дом Амінадаваў, на пагорак, а Элеазара, сына ягонага, асьвяцілі, каб ён захоўваў каўчэг Госпада. |
| 2 |
| З таго дня, як застаўся каўчэг у Кірыятыярыме, прайшло шмат часу, гадоў дваццаць. І вярнуўся ўвесь дом Ізраілеў да Госпада. |
| 3 |
| І сказаў Самуіл усяму дому Ізраіля, кажучы: калі вы ўсім сэрцам сваім вяртаецеся да Госпада, дык выдаліце са свайго асяродзьдзя багоў іншаземных і Астартаў і расхінеце сэрца ваша да Госпада і служэце Яму аднаму, і Ён выбавіць вас ад рукі Філістымлянаў. |
| 4 |
| І выдалілі сыны Ізраілевыя Ваалаў і Астартаў і пачалі служыць аднаму Госпаду. |
| 5 |
| І сказаў Самуіл: зьбярэце ўсіх Ізраільцянаў у Масіфу, і я памалюся за вас Госпаду. |
| 6 |
| І сабраліся ў Масіфу, і чэрпалі ваду, і вылівалі перад Госпадам, і пасьціліся ў той дзень, кажучы: зграшылі мы перад Госпадам. І судзіў Самуіл сыноў Ізраілевых у Масіфе. |
| 7 |
| Калі пачулі Філістымляне, што сабраліся сыны Ізраілевыя ў Масіфу, тады пайшлі валадары Філістымскія на Ізраіля. Ізраільцяне, дачуўшыся, спалохаліся Філістымлянаў. |
| 8 |
| І сказалі сыны Ізраілевыя Самуілу: не пераставай клікаць за нас Госпада Бога нашага, каб Ён выратаваў нас ад рукі Філістымлянаў. |
| 9 |
| І ўзяў Самуіл адно ягня ад саскоў і прынёс яго на цэласпаленьне Госпаду, і заклікаў Самуіл Госпада за Ізраіля, і пачуў яго Гасподзь. |
| 10 |
| І калі Самуіл прыносіў цэласпаленьне, Філістымляне прыйшлі ваяваць зь Ізраілем. Але Гасподзь загрымеў у той дзень моцным громам над Філістымлянамі і навёў на іх жах, і яны былі пакараныя перад Ізраілем. |
| 11 |
| І выступілі Ізраільцяне з Масіфы, і перасьледавалі Філістымлянаў, і білі іх да месца пад Вэтхорам. |
| 12 |
| І ўзяў Самуіл адзін камень, і паставіў паміж Масіфаю і Сэнам і назваў яго Авэн-Эзэр, сказаўшы: да гэтага месца дапамог нам Гасподзь. |
| 13 |
| Так упакораны былі Філістымляне і ня сталі больш хадзіць у межы Ізраілевыя; і была рука Гасподняя на Філістымлянах ва ўсе дні Самуіла. |
| 14 |
| І вернуты былі Ізраілю гарады, якія ўзялі Філістымляне ў Ізраіля, ад Акарона і да Гэта, і межы іх вызваліў Ізраіль з рук Філістымлянаў, і быў мір паміж Ізраілем і Амарэямі. |
| 15 |
| І быў Самуіл судзьдзёю Ізраіля ва ўсе дні жыцьця свайго: |
| 16 |
| год у год ён хадзіў і абыходзіў Вэтыль і Галгал і Масіфу і судзіў Ізраіля ва ўсіх гэтых мясьцінах; |
| 17 |
| потым вяртаўся ў Раму, бо там быў дом ягоны, і там судзіў ён Ізраіля, і пабудаваў там ахвярнік Госпаду. |
|
| Захаваць Нататкі |
https://beblia.bible:81/BibleAudio/belarusian/1samuel/007.mp3
31
7