× Мова Еўропа Руская Беларускі Ўкраінскі Паліраваць Сербская Балгарскі Славацкая Чэшскі Румынская Малдаўскі Азербайджан Армянін Грузінскі Албанская Авар Башкірскі Татарскі Чачэнскі Славенская Харвацкая Эстонскі Латышская Літоўскі Венгерская Фінскі Нарвежская Шведскі Ісландская Грэцкі Македонская Нямецкі Баварскі Нідэрландская Дацкая Валійская Гэльская Ірландскі Французскі Баскская Каталонская Італьянскі Галацкі Romani Bosnian Паўночная Амерыка Англійская Паўднёвая Амерыка Іспанскі Партугальская Гуарані Кечуа Аймара Цэнтральная Амэрыка Ямайскі Науатль Киче Кекчи Гаіцянскі Усходняя Азія Кітайскі Японскі Карэйская Мангольская Уйгурскі Хмонг Паўднёва-Усходняя Азія Малазійскі Бірманскі Хакха Чын Непальская Cebuano Тагалог Камбоджыйскага Тайская Інданезійская В'Етнамская Яванскі Лаоскі Ібан ЮМіен Качын Лаху Aceh Balinese Bugis Pampanga Sasak Shan Waray Паўднёвая Азія Хіндзі Одиа Авадхі Мізо Каннада Malayalam Маратхі Гуяраці Тамільская Тэлугу Панджабі Курух Асамскі Маіцілі Бенгальская Урду Сінгальская Догры Харыянві Мэйтэй Конкані Санталі Сіндхі Коя Тадо Санскрыт Дэванагары Adilabad Gondi Ahirani Белачы Bundeli Chhattisgarhi Garhwali Kangri Kumaoni Mewari Munda Sadri Seraiki Shekhawati Sylheti Сярэдняя Азія Кіргізскі Узбекская Таджыкская Туркменскія Казахстан Каракалпак Сярэдні Усход Турэцкі Іўрыт Арабская Фарсі Курдская Пушту Копцкі Афрыка Афрыкаанс Кос Зулусы Ndebele Сота Амхарскі Wolaytta Нігерыйскі Мосі Іка Dinka Кабильский Авечка Суахілі Марока Самалійскі Shona Мадагаскар Ігба Лінгала Бауль Сісваці Цонга Цвана Гамбія Ёруба Камба Кіньяруанда Хаўса Чва Ло Макуа Дзюла Фулфульд Календжын Кікую Кікванга Кірундзі Крыо Нігерыйскі піджын Арома Цілуба Цшывенда Тві Умбунду Лугбара Лугуру Пулар Гусі Масаі Туркана Моба Нуэр Шылюк Тамашэк Макондэ Bemba Fon Hadiyya Ibibio Kimbundu Kimiiru Lango Liberian Kreyol Lomwe Mende Morisyen Ndau Nyankole Sena Sidamo Soga Songe Sukuma Tarifit Teso Tiv Zande Dagbani Аўстралійскі кантынент Новая Зеландыя Папуа-Новая Гвінея Старыя мовы Арамейская Латынь Эсперанта 1 1 1 Syomukha 2003 МХРБ 2017Bokun 2016Syomukha 2003CHNT 1999NTJS 19591 1 1 1 Цароў БыццеВыхадЛевітЛічбыДругі ЗаконІсуса НававагаСуддзіРуф1 Самуіла2 Самуіла1 Цароў2 Цароў1 Хронікі2 ХронікіЕздраНеяміяЕсфірЁваПсалмыПрытчыЭклезіястПеснь ПяснейІсайяЯрэміяПлач ЕрамііЕзекіільДаніілОсіяІяільAмаcАўдзейЁнаМіхейНавумАвакумСафоніяАгейЗахарыяМалахія--- --- ---МатейМаркоЛукаЙоанДеянияРымлянаў1 Карынфянаў2 КарынфянаўГалатаўЭфесянаўПіліпянаўКаласянаў1 Фесаланікійцаў2 Фесаланікійцаў1 Тимотей2 ТимотейТитФилимонЕвреитеЯков1 Петър2 Петър1 Йоан2 Йоан3 ЙоанЮдаОткровение1 1 1 1 123456789101112131415161718192021221 1 1 : 1 12345678910111213141516171819202122232425262728293031323334353637383940414243444546474849505152531 1 1 Беларуская Біблія 2003 1 Цароў 1 Захаваць нататкі 1Калі цар Давід састарыўся, увайшоў у сталы век, дык накрывалі яго вопраткай, але ня мог сагрэцца.2І сказалі яму слугі ягоныя: няхай пашукаюць гаспадару нашаму цару маладую дзяўчыну, каб яна стаяла перад царом і хадзіла за ім і ляжала зь ім,— і будзе цёпла гаспадару нашаму цару.3І шукалі прыгожую дзяўчыну ва ўсіх межах Ізраільскіх, і знайшлі Авісагу Сунаміцянку, і прывялі яе да цара.4Дзяўчына была вельмі прыгожая, і хадзіла яна за царом і прыслужвала яму; але цар не спазнаў яе.5Аданія, сын Агіты, заганарыўшыся, казаў: я буду царом. І завёў сабе калясьніцы і коньнікаў і пяцьдзясят чалавек скараходаў.6А бацька ніколі не назаляўся яму пытаньнем: навошта ты гэта робіш? А ён быў вельмі прыгожы і нарадзіўся ў яго пасьля Авэсалома.7І раіўся ён зь Ёавам, сынам Саруіным, і з Авіятарам сьвятаром, і яны дапамагалі Аданію.8Але сьвятар Садок і Ванэя, сын Ёдаеў, і прарок Натан, і Сэмэй, і Рысій, і мацакі Давідавыя ня былі на баку Аданіі.9І закалоў Аданія авечак і валоў і цялят каля каменя Захэлэт, што каля крыніцы Рагэль, і запрасіў усіх братоў сваіх, сыноў цара, з усімі Юдэямі, якія служылі ў цара.10А прарока Натана і Ванэю, і тых мацакоў, і Саламона, брата свайго, не запрасіў.11Тады Натан сказаў Вірсавіі, маці Саламонавай, кажучы: ці чула ты, што Аданія, сын Агітын, зрабіўся царом, а гаспадар наш Давід, ня ведае пра тое?12Цяпер, вось, я раю табе: ратуй жыцьцё тваё і жыцьцё сына твайго Саламона.13Ідзі і ўвайдзі да цара Давіда і скажы яму: ці не прысягаўся ты, гаспадару мой цар, рабыні тваёй, кажучы: сын твой Саламон будзе царом пасьля мяне, і ён сядзе на троне маім? Чаму ж зацараваў Аданія?14І вось, калі ты яшчэ будзеш гаварыць з царом, увайду і я сьледам за табою і дапоўню словы твае.15Вірсавія пайшла да цара ў спальню; цар быў вельмі стары, і Авісага Сунаміцянка прыслужвала цару;16і нахілілася Вірсавія і пакланілася цару; і сказаў цар: што табе?17Яна сказала яму: гаспадару мой цару! ты прысягаў рабе тваёй Госпадам Богам тваім: сын твой Саламон будзе валадарыць пасьля мяне і ён сядзе на троне маім.18А цяпер, вось, Аданія зацараваў, і ты, гаспадару мой цару, ня ведаеш пра тое.19І закалоў ён многа валоў, цялят і авечак і запрасіў усіх сыноў царскіх і сьвятара Авіятара і ваеначальніка Ёава: а Саламона, раба твайго, не запрасіў.20А ты, гаспадару мой,— цар, і вочы ўсіх Ізраільцянаў глядзяць на цябе, каб ты абвясьціў ім, хто сядзе на троне гаспадара майго цара пасьля яго;21інакш, калі гаспадар мой цар спачне з бацькамі сваімі, упадзе віна на мяне і на сына майго Саламона.22Калі яна яшчэ гаварыла з царом, прыйшоў і прарок Натан.23І сказалі цару, кажучы: вось, Натан прарок. І ўвайшоў ён да цара і пакланіўся цару тварам да зямлі.24І сказаў Натан: гаспадару мой цар! ці сказаў ты: Аданія будзе валадарыць пасьля мяне і ён сядзе на троне маім?25Бо ён сёньня сышоў і закалоў многа валоў, цялят і авечак і запрасіў усіх сыноў царскіх і ваеначальнікаў і сьвятара Авіятара, і вось, яны ядуць і п'юць у яго і кажуць: хай жыве цар Аданія!26А мяне, раба твайго, і сьвятара Садока, і Ванэю, сына Ёдаевага, і Саламона, раба твайго, не запрасіў.27Ці ня сталася гэта па волі гаспадара майго цара, і чаму ты не адкрыў рабу твайму, хто сядзе на троне гаспадара майго цара пасьля яго?28І адказаў цар Давід і сказаў: паклічце да мяне Вірсавію. І ўвайшла яна і стала перад царом.29І прысягаў цар і сказаў: жывы Гасподзь, Які выбаўляе душу маю ад усякай бяды!30як я прысягаў табе Госпадам Богам Ізраілевым, кажучы, што Саламон, сын твой, будзе валадарыць пасьля мяне і ён сядзе на троне маім замест мяне, так я і зраблю гэта сёньня.31І нахілілася Вірсавія тварам да зямлі, і пакланілася цару, і сказала: хай жыве гаспадар мой цар Давід вечна!32І сказаў цар Давід: клікніце мне сьвятара Садока і прарока Натана і Ванэю, сына Ёдаевага. І ўвайшлі яны да цара.33І сказаў ім цар: вазьмеце з сабою слуг гаспадара вашага і пасадзеце Саламона, сына майго, на мула майго, і зьвядзеце яго ў Гіён,34і хай памажа яго там Садок сьвятар і Натан прарок у цара над Ізраілем, і затрубеце ў трубу і абвясьцеце: хай жыве цар Саламон!35Потым прывядзеце яго назад, і ён прыйдзе і сядзе на троне маім; ён будзе цараваць замест мяне; яму запавядаў я быць правадыром Ізраіля і Юды.36І адказваў Ванэя, сын Ёдаеў, цару і сказаў: амін,— хай скажа так Гасподзь Бог гаспадара майго цара:37як быў Гасподзь Бог з гаспадаром маім царом, так хай будзе Ён з Саламонам і хай узвысіць трон ягоны вышэй за трон гаспадара майго цара Давіда!38І пайшлі Садок сьвятар і Натан прарок і Ванэя, сын Ёдая, Хэлэтэі і Фэлэтэі, і пасадзіла Саламона на мула цара Давіда, і павялі яго ў Гіён.39І ўзяў Садок сьвятар рог з алеем з скініі і памазаў Саламона. І затрубілі ў трубу, і ўвесь народ усклікаў: хай жыве цар Саламон!40І ўвесь народ праводзіў Саламона, і іграў народ на жалейках і вельмі радаваўся, так што зямля расьсядалася ад крыкаў яго.41І пачуў Аданія і ўсе запрошаныя ім, як толькі перасталі есьці; а Ёаў, пачуўшы гук трубы, сказаў: з чаго гэты шум расхваляванага горада?42Яшчэ ён гаварыў, як прыйшоў Ёнатан, сын сьвятара Авіятара. І сказаў Аданія: увайдзі; ты — сумленны чалавек і нясеш добрую вестку.43І адказваў Ёнатан і сказаў Аданію: так, гаспадар наш цар паставіў Саламона царом;44і паслаў цар зь ім Садока сьвятара і Натана прарока, і Ванэю, сына Ёдая, і Хэлэтэяў і Фэлэтэяў, і яны пасадзілі яго на мула царскага;45і памазалі яго Садок сьвятар і Натан прарок у цара ў Гіёне, і адтуль выправіліся з радасьцю, і прыйшоў у рух горад. Вось чаго шум, які вы чуеце.46І Саламон ужо сеў на царскім троне.47І слугі цара прыходзілі павіншаваць гаспадара нашага цара Давіда, кажучы: Бог твой няхай праславіць імя Саламона больш за тваё імя і хай узвысіць трон ягоны вышэй за твой трон. І пакланіўся цар на ложку сваім,48і сказаў цар так: дабраславёны Гасподзь Бог Ізраілеў, Які сёньня даў (ад семя майго) пасаджанага на троне маім, і вочы мае бачаць гэта!49Тады спалохаліся і ўсталі ўсе запрошаныя, якія былі ў Аданіі, і пайшлі кожны сваёй дарогаю.50А Аданія, баючыся Саламона, устаў і пайшоў і ўхапіўся за рогі ахвярніка.51І данесьлі Саламону, кажучы: вось, Аданія баіцца цара Саламона, і вось, ён трымаецца за рогі ахвярніка, кажучы: хай прысягне мне цяпер цар Саламон, што ён не заб'е раба свайго мечам.52І сказаў Саламон: калі ён будзе чалавекам сумленным, дык ніводзін волас ягоны не ўпадзе на зямлю; калі ж знойдзецца ў ім падступства, дык памрэ.53І паслаў Саламон, і прывялі яго ад ахвярніка. І ён прыйшоў і пакланіўся цару Саламону. І сказаў яму Саламон: ідзі ў дом свой.Belarusian Bible 2003 No info: Vasil Syargeevich Syomukha 2003 Беларуская Біблія 2003 1 Цароў 1 00:00:00 00:00:00 0.5x 2.0x https://beblia.bible:81/BibleAudio/belarusian/1kings/001.mp3 22 1