× Мова Еўропа Руская Беларускі Ўкраінскі Паліраваць Сербская Балгарскі Славацкая Чэшскі Румынская Малдаўскі Азербайджан Армянін Грузінскі Албанская Авар Башкірскі Татарскі Чачэнскі Славенская Харвацкая Эстонскі Латышская Літоўскі Венгерская Фінскі Нарвежская Шведскі Ісландская Грэцкі Македонская Нямецкі Баварскі Нідэрландская Дацкая Валійская Гэльская Ірландскі Французскі Баскская Каталонская Італьянскі Галацкі Romani Bosnian Паўночная Амерыка Англійская Паўднёвая Амерыка Іспанскі Партугальская Гуарані Кечуа Аймара Цэнтральная Амэрыка Ямайскі Науатль Киче Кекчи Гаіцянскі Усходняя Азія Кітайскі Японскі Карэйская Мангольская Уйгурскі Хмонг Паўднёва-Усходняя Азія Малазійскі Бірманскі Хакха Чын Непальская Cebuano Тагалог Камбоджыйскага Тайская Інданезійская В'Етнамская Яванскі Лаоскі Ібан ЮМіен Качын Лаху Aceh Balinese Bugis Pampanga Sasak Shan Waray Паўднёвая Азія Хіндзі Одиа Авадхі Мізо Каннада Malayalam Маратхі Гуяраці Тамільская Тэлугу Панджабі Курух Асамскі Маіцілі Бенгальская Урду Сінгальская Догры Харыянві Мэйтэй Конкані Санталі Сіндхі Коя Тадо Санскрыт Дэванагары Adilabad Gondi Ahirani Белачы Bundeli Chhattisgarhi Garhwali Kangri Kumaoni Mewari Munda Sadri Seraiki Shekhawati Sylheti Сярэдняя Азія Кіргізскі Узбекская Таджыкская Туркменскія Казахстан Каракалпак Сярэдні Усход Турэцкі Іўрыт Арабская Фарсі Курдская Пушту Копцкі Афрыка Афрыкаанс Кос Зулусы Ndebele Сота Амхарскі Wolaytta Нігерыйскі Мосі Іка Dinka Кабильский Авечка Суахілі Марока Самалійскі Shona Мадагаскар Ігба Лінгала Бауль Сісваці Цонга Цвана Гамбія Ёруба Камба Кіньяруанда Хаўса Чва Ло Макуа Дзюла Фулфульд Календжын Кікую Кікванга Кірундзі Крыо Нігерыйскі піджын Арома Цілуба Цшывенда Тві Умбунду Лугбара Лугуру Пулар Гусі Масаі Туркана Моба Нуэр Шылюк Тамашэк Макондэ Bemba Fon Hadiyya Ibibio Kimbundu Kimiiru Lango Liberian Kreyol Lomwe Mende Morisyen Ndau Nyankole Sena Sidamo Soga Songe Sukuma Tarifit Teso Tiv Zande Dagbani Аўстралійскі кантынент Новая Зеландыя Папуа-Новая Гвінея Старыя мовы Арамейская Латынь Эсперанта 1 1 1 Syomukha 2003 МХРБ 2017Bokun 2016Syomukha 2003CHNT 1999NTJS 19591 1 1 Лічбы БыццеВыхадЛевітЛічбыДругі ЗаконІсуса НававагаСуддзіРуф1 Самуіла2 Самуіла1 Цароў2 Цароў1 Хронікі2 ХронікіЕздраНеяміяЕсфірЁваПсалмыПрытчыЭклезіястПеснь ПяснейІсайяЯрэміяПлач ЕрамііЕзекіільДаніілОсіяІяільAмаcАўдзейЁнаМіхейНавумАвакумСафоніяАгейЗахарыяМалахія--- --- ---МатейМаркоЛукаЙоанДеянияРымлянаў1 Карынфянаў2 КарынфянаўГалатаўЭфесянаўПіліпянаўКаласянаў1 Фесаланікійцаў2 Фесаланікійцаў1 Тимотей2 ТимотейТитФилимонЕвреитеЯков1 Петър2 Петър1 Йоан2 Йоан3 ЙоанЮдаОткровение1 1 1 1 1234567891011121314151617181920212223242526272829303132333435361 1 1 : 1 1234567891011121314151617181920212223242526272829303132333435363738394041424344454647484950515253541 1 1 Беларуская Біблія 2003 Лічбы 1 Захаваць нататкі 1І сказаў Гасподзь Майсею ў пустыні Сінайскай, у скініі сходу, у першы дзень другога месяца, на другі год пасьля выхаду іх зь зямлі Егіпецкай, кажучы:2палічэце ўсё супольства сыноў Ізраілевых па родах іхніх, па сямействах іхніх, па ліку імёнаў усіх мужчынскага роду пагалоўна:3ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць у Ізраіля, па рушэньнях іхніх палічэце іх — ты і Аарон;4з вамі павінны быць з кожнага племя па адным чалавеку, які ў родзе сваім галоўны.5І вось імёны мужоў, якія будуць з вамі: ад Рувіма Еліцур, сын Шэдэураў;6ад Сымона Шэлумііл, сын Цурышадаеў;7ад Юды Наасон, сын Амінадаваў;8ад Ісахара Натанаіл, сын Цуараў;9ад Завулона Эліяў, сын Хэлонаў;10ад сыноў Язэпа: ад Яфрэма Элішама, сын Аміудаў; ад Манасіі Гамалііл, сын Пэдацураў;11ад Веньяміна Авідан, сын Гідэонаў;12ад Дана Ахіязэр, сын Амішадаеў;13ад Асіра Пагііл, сын Ахранаў;14ад Гада Эліясаф, сын Рэгуілаў;15ад Нэфталіма Ахіра, сын Энанаў.16Гэта — выбраныя мужы супольства, правадыры плямёнаў бацькоў сваіх, галовы тысячаў Ізраілевых.17І ўзяў Майсей і Аарон мужоў гэтых, якія названы паіменна,18і сабралі яны ўсё супольства ў першы дзень другога месяца; і абвясьцілі яны радаводы свае, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, пагалоўна,19як загадаў Гасподзь Майсею. І зрабіў ён пералік ім у пустыні Сінайскай.20І было сыноў Рувіма, першынца Ізраілевага, паводле родаў іхніх, паводле родаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, пагалоўна, усіх мужчынскага полу, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,21налічана ў калене Рувімавым сорак шэсьць тысяч пяцьсот.22Сыноў Сымонавых паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, пагалоўна, усіх мужчынскага полу, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,23налічана ў калене Сымонавым пяцьдзясят дзевяць тысяч трыста.24Сыноў Гадавых паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,25налічана ў калене Гадавым сорак пяць тысяч шэсьцьсот пяцьдзясят.26Сыноў Юдавых паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,27налічана ў калене Юдавым сямсот чатыры тысячы шэсьцьсот.28Сыноў Ісахаравых паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,29налічана ў калене Ісахаравым пяцьдзясят чатыры тысячы чатырыста.30Сыноў Завулонавых паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,31налічана ў калене Завулонавым пяцьдзясят сем тысяч чатырыста.32Сыноў Язэпавых, сыноў Яфрэмавых, паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,33налічана ў калене Яфрэмавым сорак тысяч пяцьсот.34Сыноў Манасііных паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,35налічана ў калене Манасііным трыццаць дзьве тысячы дзьвесьце.36Сыноў Веньямінавых паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,37налічана ў калене Веньямінавым трыццаць пяць тысяч чатырыста.38Сыноў Данавых паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,39налічана ў калене Данавым шэсьцьдзесят дзьве тысячы сямсот.40Сыноў Асіравых паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,41налічана ў калене Асіравым сорак адна тысяча пяцьсот.42Сыноў Нэфталімавых паводле родаў іхніх, паводле плямёнаў іхніх, паводле сямействаў іхніх, па ліку імёнаў ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць,43налічана ў калене Нэфталімавым пяцьдзясят тры тысячы чатырыста.44Вось тыя, што ўвайшлі ў пералік, якіх палічыў Майсей і Аарон і правадыры Ізраіля — дванаццаць чалавек, па адным чалавеку з кожнага роду.45І было ўсіх, што ўвайшлі ў пералік, сыноў Ізраілевых, паводле сямействаў іхніх, ад дваццаці гадоў і вышэй, усіх здольных ваяваць у Ізраіля,46і было ўсіх, што ўвайшлі ў пералік, шэсьцьсот тры тысячы пяцьсот пяцьдзясят.47А лявіты паводле пакаленьняў бацькоў іхніх ня былі палічаны сярод іх.48І наказаў Гасподзь Майсею сказаць:49толькі племя Лявіінага ня ўнось у перапіс і ня лічы іх разам з сынамі Ізраіля;50а даручы лявітам скінію адкрыцця і ўсе прылады яе і ўсё, што пры ёй: няхай яны носяць скінію і ўсе прылады яе, і служаць пры ёй, і каля скініі няхай ставяць табар свой;51і калі трэба пераносіць скінію, няхай падымаюць яе лявіты, калі трэба спыняцца скініі, няхай ставяць яе лявіты; а калі падступіцца хто староньні, аддадзены будзе сьмерці.52Сыны Ізраілевыя павінны станавіцца кожны ў табары сваім і кожны пры сваім сьцягу, рушэньнямі сваімі;53а лявіты павінны ставіць табар каля скініі адкрыцця, каб ня было гневу на супольства сыноў Ізраілевых, і будуць лявіты стаяць на варце каля скініі адкрыцця.54І зрабілі сыны Ізраілевыя: як загадаў Гасподзь Майсею, так яны і зрабілі.Belarusian Bible 2003 No info: Vasil Syargeevich Syomukha 2003 Беларуская Біблія 2003 Лічбы 1 00:00:00 00:00:00 0.5x 2.0x https://beblia.bible:81/BibleAudio/belarusian/numbers/001.mp3 36 1