× Мова Еўропа Руская Беларускі Ўкраінскі Паліраваць Сербская Балгарскі Славацкая Чэшскі Румынская Малдаўскі Азербайджан Армянін Грузінскі Албанская Авар Башкірскі Татарскі Чачэнскі Славенская Харвацкая Эстонскі Латышская Літоўскі Венгерская Фінскі Нарвежская Шведскі Ісландская Грэцкі Македонская Нямецкі Баварскі Нідэрландская Дацкая Валійская Гэльская Ірландскі Французскі Баскская Каталонская Італьянскі Галацкі Romani Bosnian Паўночная Амерыка Англійская Паўднёвая Амерыка Іспанскі Партугальская Гуарані Кечуа Аймара Цэнтральная Амэрыка Ямайскі Науатль Киче Кекчи Гаіцянскі Усходняя Азія Кітайскі Японскі Карэйская Мангольская Уйгурскі Хмонг Паўднёва-Усходняя Азія Малазійскі Бірманскі Хакха Чын Непальская Cebuano Тагалог Камбоджыйскага Тайская Інданезійская В'Етнамская Яванскі Лаоскі Ібан ЮМіен Качын Лаху Aceh Balinese Bugis Pampanga Sasak Shan Waray Паўднёвая Азія Хіндзі Одиа Авадхі Мізо Каннада Malayalam Маратхі Гуяраці Тамільская Тэлугу Панджабі Курух Асамскі Маіцілі Бенгальская Урду Сінгальская Догры Харыянві Мэйтэй Конкані Санталі Сіндхі Коя Тадо Санскрыт Дэванагары Adilabad Gondi Ahirani Белачы Bundeli Chhattisgarhi Garhwali Kangri Kumaoni Mewari Munda Sadri Seraiki Shekhawati Sylheti Сярэдняя Азія Кіргізскі Узбекская Таджыкская Туркменскія Казахстан Каракалпак Сярэдні Усход Турэцкі Іўрыт Арабская Фарсі Курдская Пушту Копцкі Афрыка Афрыкаанс Кос Зулусы Ndebele Сота Амхарскі Wolaytta Нігерыйскі Мосі Іка Dinka Кабильский Авечка Суахілі Марока Самалійскі Shona Мадагаскар Ігба Лінгала Бауль Сісваці Цонга Цвана Гамбія Ёруба Камба Кіньяруанда Хаўса Чва Ло Макуа Дзюла Фулфульд Календжын Кікую Кікванга Кірундзі Крыо Нігерыйскі піджын Арома Цілуба Цшывенда Тві Умбунду Лугбара Лугуру Пулар Гусі Масаі Туркана Моба Нуэр Шылюк Тамашэк Макондэ Bemba Fon Hadiyya Ibibio Kimbundu Kimiiru Lango Liberian Kreyol Lomwe Mende Morisyen Ndau Nyankole Sena Sidamo Soga Songe Sukuma Tarifit Teso Tiv Zande Dagbani Аўстралійскі кантынент Новая Зеландыя Папуа-Новая Гвінея Старыя мовы Арамейская Латынь Эсперанта 1 1 1 Syomukha 2003 МХРБ 2017Bokun 2016Syomukha 2003CHNT 1999NTJS 19591 1 1 1 Самуіла БыццеВыхадЛевітЛічбыДругі ЗаконІсуса НававагаСуддзіРуф1 Самуіла2 Самуіла1 Цароў2 Цароў1 Хронікі2 ХронікіЕздраНеяміяЕсфірЁваПсалмыПрытчыЭклезіястПеснь ПяснейІсайяЯрэміяПлач ЕрамііЕзекіільДаніілОсіяІяільAмаcАўдзейЁнаМіхейНавумАвакумСафоніяАгейЗахарыяМалахія--- --- ---МатейМаркоЛукаЙоанДеянияРымлянаў1 Карынфянаў2 КарынфянаўГалатаўЭфесянаўПіліпянаўКаласянаў1 Фесаланікійцаў2 Фесаланікійцаў1 Тимотей2 ТимотейТитФилимонЕвреитеЯков1 Петър2 Петър1 Йоан2 Йоан3 ЙоанЮдаОткровение1 1 1 1 123456789101112131415161718192021222324252627282930311 1 1 : 1 123456789101112131415161718192021222324252627281 1 1 Беларуская Біблія 2003 1 Самуіла 1 Захаваць нататкі 1Быў адзін чалавек з Раматаім-Цофіма, з гары Яфрэмавай, імя яго Элкана, сын Ерахама, сына Ілія, сына Тоху, сына Цуфа,— Эфрацянін;2у яго былі дзве жонкі: імя адной Ганна, а імя другой Фэнана; у Фэнаны былі дзеці, а ў Ганны ня было дзяцей.3І хадзіў гэты чалавек з горада свайго ў адпаведныя дні пакланяцца і прыносіць ахвяру Госпаду Саваофу ў Сілом; і тым былі два сыны ягоныя, Офні і Фэнээс, сьвятарамі Госпада.4У той дзень, калі Элкана прыносіў ахвяру, даваў Фэнане, жонцы сваёй, і ўсім сынам яе і дочкам яе долі;5а Ганьне даваў долю адмысловую, бо кахаў Ганну, хоць Гасподзь замкнуў улоньне яе.6Суперніца яе моцна засмучала яе, падбіваючы яе да нараканьняў на тое, што Гасподзь замкнуў улоньне яе.7Так бывала кожны год, калі хадзіла яна ў дом Гасподні: тая засмучала яе, а гэтая плакала і ня ела.8І сказаў ёй Элкана, муж яе: Ганна! Чаго ты плачаш і чаму не ясі, і, чаго смуткуе сэрца тваё? ці ж ня лепшы я табе за дзесяць сыноў?9І ўстала Ганна пасьля таго, як яны елі і пілі ў Сіломе. А Ілій сьвятар сядзеў тады на сядзеньні каля ўваходу ў храм Гасподні.10І была яна ў скрусе душы, і малілася Госпаду, і горка палакала,11і дала абяцаньне, кажучы: Госпадзе Саваоф! Калі Ты ўважыш скрусе рабы Тваёй і спамянеш пра мяне, і не забудзеш рабы Тваёй і дасі рабе Тваёй дзіця мужчынскага полу, дык я аддам яго Госпаду на ўсе дні жыцьця яго, і брытва не кране галавы ягонай.12Тым часам як яна доўга малілася перад Госпадам, Ілій глядзеў на вусны яе;13і як Ганна гаварыла ў сэрцы сваім, а вусны яе толькі варушыліся, і ня было чуваць голасу яе, дык Ілій прыняў яе за п'яную.14І сказаў ёй Ілій: дакуль ты будзеш п'яная? Працьверазіся ад віна твайго.15І адказвала Ганна і сказала: не, спадару мой; я — жонка, што засмучаецца духам, віна і сікеру я ня піла; а выліваю душу маю перад Госпадам;16ня лічы рабы тваёй нягоднаю жанчынаю, бо ад вялікай журбы маёй і ад скрухі маёй я гаварыла дагэтуль.17І адказваў Ілій і сказаў: ідзі зь мірам, і Бог Ізраілеў спраўдзіць просьбу тваю, чаго ты прасіла ў Яго.18А яна сказала: хай жа знойдзе раба твая літасьць у вачах тваіх! І пайшла яна ў дарогу сваю, і ела, і аблічча яе ня было ўжо журботнае, як раней.19І ўсталі яны раніцай, і пакланіліся перад Госпадам, і вярнуліся, і прыйшлі ў дом свой у Раму. І паклікаў Элкана Ганну, жонку сваю, і спамянуў пра яе Гасподзь.20Праз некаторы час зачала Ганна і нарадзіла сына і дала яму імя Самуіл, бо, "у Госпада я выпрасіла яго".21І пайшоў муж яе Элкана і ўся сям'я ягоная прынесьці гадавую ахвяру Госпаду і абяцаньні свае.22А Ганна не пайшла, сказаўшы мужу свайму: калі дзіця будзе аднята ад грудзей і падрасьце, тады я завяду яго, і ён явіцца перад Госпадам і застанецца там назаўсёды.23І сказаў ёй Элкана, муж яе: рабі, што табе заўгодна; заставайся, пакуль ня выкарміш яго грудзьмі; толькі хай сьцьвердзіць Гасподзь слова, якое выйшла з вуснаў тваіх. І засталася жонка ягоная і карміла грудзямі сына свайго, пакуль ня выкарміла.24А калі выкарміла яго, пайшла зь ім у Сілом, узяўшы тры цяляці і адну эфу мукі і мех віна, і прыйшла ў дом Госпада ў Сіломе; а хлопчык быў яшчэ дзіця.25І закалолі цяля; і прывялі хлопчыка да Іліі,26і сказала: о, спадару мой! хай жыве душа твая, спадару мой! я — тая самая жанчына, якая тут пры табе стаяла і малілася Госпаду;27за гэтае дзіця малілася я, і спраўдзіў мне Гасподзь просьбу маю, чаго я прасіла ў Яго;28і я аддаю яго Госпаду на ўсе дні жыцьця ягонага — служыць Госпаду. І пакланілася там Госпаду.Belarusian Bible 2003 No info: Vasil Syargeevich Syomukha 2003 Беларуская Біблія 2003 1 Самуіла 1 00:00:00 00:00:00 0.5x 2.0x https://beblia.bible:81/BibleAudio/belarusian/1samuel/001.mp3 31 1