Біблія на працягу аднаго года Можа 23Йоан 7:28-5328. А Езус, навучаючы ў сьвятыні, голасна сказаў: “І Мяне ведаеце, і ведаеце скуль Я. І Я сам ад сябе не прыйшоў, але праўдзівы Той, хто Мяне паслаў, а Якога вы ня ведаеце.29. Я ведаю Яго, бо Я ад Яго, і Ён Мяне паслаў”.30. Дык маніліся Яго ўзяць, але ніхто не падняў на Яго рукі, бо яшчэ не прыйшла Яго пара.31. А спасярод грамады многа ўверыла ў Яго, і яны казалі: “Ці ж калі Хрыстос прыйдзе, болей знакаў даканае, чым Ён учыніў?”32. А калі фарысэі пачулі, што людзі так пра Яго гавораць, дык паслалі сьвятары і фарысэі слугаў, каб Яго ўзяць.33. Сказаў тады Езус: “Кароткі толькі час буду з вамі, і пайду да Таго, хто Мяне паслаў.34. Будзеце Мяне шукаць і ня знойдзеце, і дзе Я буду, вы туды ня можаце прыйсьці”.35. Дык гаварылі Юдэі між сабой: “Куды ж Ён пойдзе, што мы Яго ня знойдзем? Ці меўся пайсьці да раскінутых між Грэкаў ды Грэкаў навучаць?36. Што ж гэта за слова, якое сказаў: “Шукаць Мяне будзеце і ня знойдзеце” , ды: “Дзе Я буду, вы туды прыйсьці ня можаце” ?”37. А ў апошні вялікі дзень сьвята стаў Езус і казаў уголас: “Калі хто смагне, хай прыходзіць да Мяне і п’е.38. Хто верыць у Мяне, як кажа Пісаньне, у таго рэкі жывой вады пацякуць з яго нутра”.39. А так казаў аб Духу, якога мелі атрымаць веручыя ў Яго. Бо Дух ня быў яшчэ на іх, бо Езус ня быў яшчэ праслаўлены.40. Многія з-паміж людзей, чуючы гэтыя словы, казалі: “Гэта сапраўды прарок”.41. Іншыя ж казалі: “Гэта Хрыстос”. А яшчэ іншыя гаварылі: “Ці ж Хрыстос прыйдзе з Галілеі?42. Ці ж Пісаньне ня кажа, што Хрыстос прыйдзе з роду Давіда, і зь мястэчка Бэтлеем, скуль быў Давід?”43. З гэтае прычыны дайшло да спрэчкі ў народзе.44. Дык некаторыя з іх хацелі Яго ўзяць, але ніхто не падняў на Яго рукі.45. Прыйшлі затым слугі да сьвятароў і фарысэяў, і тыя сказалі: “Чаму вы Яго не прывялі?”46. Слугі адказалі: “Ніводзін чалавек так не гаварыў, як Ён”.47. Дык адказалі ім фарысэі: “Ці і вы ім зьведзены?48. Ці ўверыў у Яго хоць хто з фарысэяў або начальнікаў?49. А гэта грамада, якая ня ведае закону, праклятая”.50. Сказаў ім Мікодым, той, што прыходзіў да Яго ноччу, а быў адным з іх:51. “Ці ж закон наш асуджае чалавека, перш чым яго не паслухае і не праверыць, што ён робіць?”52. У адказ яму сказалі: “Ці і ты не з Галілеі? Пашукай і пераканайся, што прарок не зьявіцца з Галілеі”.53. Ды разыйшліся кожны ў свой дом. Belarusian Bible (CHNT) 1999 Пераклад кс. Уладзіслава Чарняўскага - No Data